четверг, 24 ноября 2016 г.
вторник, 22 ноября 2016 г.
Збор сродкаў на аднаўленне капліцы Рэйтанаў . Афлайн-талакошт: 2394,08 Br!

Дзякуй чальцам нашай каманды Нікіце Біза і Ілле Шыпіла з Ляхавічаў! Яны прапанавалі і самі сабралі сродкі ў гімназіі, дзе вучацца!
Райтэр на радзіме Рэйтана , або "Эсперанта сучаснага мастацтва"
Інтэрв'ю, якое даў журналісту газеты "Культура" Ільле Свірыну былы кіраўнік вядомага берлінскага арт-цэнтра "Тахелес" (спыніў свае існаванне ў 2012 г.) , вядомы берлінскі мастак і наш добры сябра Марцін Райтэр.
Незадоўга да таго, ён пабываў разам з намі ў аўтобуснай вандроўцы "Шляхам Тадэвуша Рэйтана"-2, якая прайшла па тых пуцявінах, якімі , безумоўна , вандраваў у XVIII ст. наш Герой. Шлях гэты - Менск-Нясвіж-Грушаўка-Ствалавічы-Свіцязь-Наваградак.
Некаторыя свае думкі наконт убачаннага , мастак паведаў сп.Свірыну, які таксама з'яўляецца нашым даўнім сябрам, але і пры гэтым, актыўным паплечнікам Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана ў справе змагання за захаванне сядзібы роду Рэйтанаў у Грушаўцы (ляхавіцкі раён, Берасцейшчына).
Дарэчы, нагадаем , што менавіта дзякуючы берлінскаму арт-цэнтру ў нас нарадзілася і выспела ідэя "вяртання" імя Тадэвуша Рэйтана Беларусі. Там адбылося і першае мастацкае інсталяцыйнае ўвасабленне яго постаці (і гераічнага ўчынку на сойме 1773 г.) пад час ДАХ-16 "Вайна" (2012г.)
Марцін Райтэр
(фота клікабельна)
понедельник, 21 ноября 2016 г.
Апгрэйд ахоўнага навеса 21/11/2016
Роўна тры гады таму над капліцай на родавым пахаванні Рэйтанаў намі быў пабудаваны ахоўны
Не так даўно і ён пацярпеў ад непагоды. Таму, вырашана было малым складам выправіцца ў Ляхавічы на "субнядзельнік".
Набываючы рубероід-цвікі у "будкраме" мы пазнаёміліся са сп.Алесям , месцічам, які прапанаваў нас падвезьці да месца. Падобна, знайшлі яшчэ аднаго добрага і неабыякавага да нашай справы чалавека.
Таксама адбылася сустрэча з нашымі сябрамі. Вялікая падзяка навучэнцам гімназіі г.Ляхавічы , якія вырашылі падтрымаць наш праект аднаўлення капліцы !!
Зьміцер Юркевіч
Алесь Мачульскі
сп.Алесь

Было:
Стала:
четверг, 17 ноября 2016 г.
Патрэбна дапамога!
Сябры!
Шмат хто з вас ведае, што мы вырашылі аднавіць капліцу на родавым пахаванні Рэйтанаў у горадзе Ляхавічы.
Намерам аднавіць яе папярэднічала барацьба за захаванне старой капліцы (сярэдзіна ХІХ ст.), якая знаходзілася ў жудасным, аварыйным стане. Але, пабудаваны ахоўны навес не дапамог, да пачатку прац улетку 2014 г. капліца не дастаяла 5 дзён. Прычына так і не высвятлілася, хоць відавочцы казалі, што "сама сабой, сярод дня".
Месца гэтае асобае. Тут былі пахаваны браты Тадэвуша Рэйтана- Міхал і Станіслаў, пляменнік Даменік, сын Даменіка Стафан і ягоная жонка Марыя з Несялоўскіх. Існуе верагоднасць таго, што пасьля таго, як згарэў стары касцёл у Ляхавічах, сюды з яго былі перанеслі астанкі самога Тадэвуша Рэйтана.
У дадзены момант на платформе http://www.talaka.by/projects/788/blogад імя нашае Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана вядзецца збор сродкаў на аднаўленне капліцы.
Падтрымайце добрую і годную справу!

суббота, 12 ноября 2016 г.
Рэйтан і Касцюшка
Доўгая гісторыя пра тое, як ліцьвін-беларус Тадэвуш Рэйтана стаў "выбітным палякам" яшчэ наперадзе. Але, адзін з эпізодаў балады прыводзім зараз.
Cześć im i sława Rejtan,Kościuszko..
(час стварэння 1851-1900)
Маем спадзеў, што неўзабаве беларускі чытач зможа даведацца аб вельмі цікавых акалічнасцях сваяцтва Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі.
Сачыце за блогам!
пятница, 11 ноября 2016 г.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)