понедельник, 4 сентября 2017 г.

2-3 верасня, суботнік у Ляхавічах

2-3 верасня правялі невялічкую талаку на родавым пахаванні Рэйтанаў. Прычэп прадаставіл ЖКГ г.Ляхаівчы, за што выказваем падзяку кіраўніцтву.

Вывезлі  4 тонны друзу і смецця, але, падобна. гэта не апошнія 4 тонны. Бо, доўгія дзесяцігоддзі места выкарыстоўвалася , як сметнік, і на некаторых участках тоўшча "культурнага пласта" складае да метра. 

Працавалі : Зьміцер Траскоўскі, Алесь Мачульскі і Зьміцер Юркевіч










четверг, 31 августа 2017 г.

Анонс бліжэйшых мерапрыемстваў з АСІТР

Анонс бліжэйшых мерапрыемстваў , якія праводзіць Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, ці тых, у якіх бярэ ўдзел:


Верасень:

1. 2-3 верасня "суботнік" на родавым пахаванні Рэйтанаў (Ляхавічы).

2. 7-8 верасня бярэм удзел у канферэнцыі "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі" (да 950 -годдзя горада". Даклад "род Рэйтанаў і Меншчына". Ратуша і АН РБ, Менск

3. 9 верасня (магчымы змены), бярэм удзел у святкаванні 200 -годдзя заснавання таварыства "Філаматаў". Выступ аб новых фактах і знаходках, звязаных з  родамі Міцкевічаў і Дамейкаў. Музей Адама Міцкевіча (Наваградак).

4. 17 верасня , бярэм ўдзел у Міжнародным кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі , які пройдзе ў Варшаве, з дакладам "Некаторыя  новыя факты, датычныя генеалогіі Тадэвуша Рэйтана, Тадэвуша Касцюшкі, Ігната Дамейкі і Адама Міцкевіча" З.Юркевіч.  
 15 верасня, з дакладам "Культура родавай памяці ў жыцці каталіцкай парафіі" П.Булаты

5. Цягам месяца, у вольныя часіны, будуць працягвацца "суботнікі" (працы у сядзібе і на капліцы ў Ляхавічах), аб чым будуць дадатковыя абвесткі.


Кастрычнік:

1. "Суботнікі"

2. 28 кастрычніка , З нагоды меркаванага дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі -Тадэвуша Рэйтана, выезд і ўрачыстасць у Грушаўцы.

3. 29 кастрычніка (па магчымасці), традыцыйная вандроўка "Шляхам Тадэвуша Рэйтана" - Менск-Наваградак-Грушаўка-Менск.



Лістапад:

1. 3-4 лістапада, з нагоды меркаванага дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана, вечарыня памяці і   буйны, двухдзённы фестываль сучаснага мастацтва "РЭЙТАН" (ДАХ). Менск.




Канферэнцыя "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі" , 7-8 верасня

Сябры !

Запрашаем на канферэнцыя "Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі" , якая паройдзе 7-8 верасня .

Ад Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана прагучыць даклад З.Юркевіча  "Род Рэйтанаў і Меншчына".  Праграма канферэнцыі будзе апрублікавана пазьней. Пакуль толькі агульная інфармацыя.

 "Рэгістрацыя, адкрыццё і пленарнае пасяджэнне будуць праходзіць у Мінскай гарадской ратушы (пл. Свабоды, 2) з 9:00 да 13:00 гадзін. Праца секцый - у другой палове 7 верасня і 8 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Акадэмічная, 1 і Сурганава, 1). На вечар 7 верасня запланавана экскурсія па гістарычным цэнтры горада.

Image result for Ратуша мінск

вторник, 29 августа 2017 г.

"Маладосць" прыйшла!

Часопіс "Маладосць" (8/2017) з літаратурным дэбютам нашае сяброўкі рэжысера Алены Ясінскай, выйшаў, набыты і чакае сваіх замоўшчыкаў!


Першыя асобнікі пачалі сваю вандроўку па Беларусі.


Прывітанне са Слоніма!

Здымак сп. Ганны Грыневіч-Маліноўскай


Сцяжынамі гісторыі (СМІ пра фэст ДАХ-32)


Сцяжынамі гісторыі

У мінулую нядзелю ў былой сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы прайшоў пяты фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-ХХХІІ. І сёлетнія сустрэчы ў акружэнні грушаўскіх муроў былі багатыя  на гасцей, на цікавыя і запамінальныя моманты. Сюды варта было прыйсці хаця б для таго, каб палюбавацца на старадаўнія касцюмы, у якія былі апрануты гістарычныя персанажы, ацаніць графічны праект «Гісторыя роду Рэйтанаў».
– Фестываль прысвечаны памяці Тадэвуша Рэйтана, які нарадзіўся 277 гадоў назад, і чыё імя ва ўсім свеце лічыцца прыкладам патрыятызму, з кожным годам збірае ўсё больш прыхільнікаў і ўдзельнікаў, – зазначае Зміцер Юркевіч, старшыня АРТ-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, адзін з ініцыятараў правядзення  фэсту.
Тут па традыцыі было камфортна і ўтульна прыезджым і тутэйшым  мастакам, музыкантам, самадзейным артыстам і гледачам, якіх аб’ядноўвае інтарэс да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.
Дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык” Юрый Зялевіч прывёз у Грушаўку прэзентацыю-рэтраспектыву вядомага беларускага мастака, майстра плаката Уладзіміра Крукоўскага.
Прыгожая мелодыя  прыцягвала і захапляла – на валынцы віртуозна іграў не прафесіянал-музыкант – архітэктар Зміцер Мурашка. Ён не ўпершыню прыязджае ў Грушаўку на фестываль. Сёлета – з жонкай Юліяй Літвінавай – гаспадыняй аграcядзібы «Дайнаўскі двор». Яны прадстаўлялі  майстэрню смаку «Зёлка-Пчолка». І, трэба сказаць, было нямала жадаючых пакаштаваць і набыць  гарбату з зёлак, клапатліва сабраных  імі  каля сваёй аграсядзібы ў Валожынскім раёне. Дарэчы, як высветлілася, Юлія сама шые старадаўняе адзенне (у беларускі строй былі апрануты і яна, і яе муж), займаецца ткацтвам, вышыўкай.
Захапляюча прайшла прэзентацыя  гістарычнага фехтавання.
Гучалі фальклорныя і  бардаўскія песні, радавалі сваёй творчасцю мастакі, танцоры, паэты, выканаўцы з розных куточкаў Беларусі,  праходзілі рыцарскія паядынкі і майстар-класы.Увогуле, было цікава. І, канешне, прыемны бонус – паблукаць па гістарычных мясцінах, на якія багата Грушаўка.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.

Ізноў пра вуліцу імя Тадэвуша Рэйтана. На гэты раз ад часопіса CityDog


З'яўленне ў Менску і іншых гарадах беларусі вуліц,плошчаў, паркаў , школаў якія б насілі ганаровае імя тадэвуша рэйтана, пытанне часу. 

ДА ПАПУЛЯРЫЗАЦЫІ АСОБЫ  НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГЕРОЯ БЕЛАРУСІ  ТАДЭВУША РЭЙТАНА, ДАЛУЧЫЎСЯ І ЧАСОПІС 

logologo

      ДЗЯКУЕМ І ЧАСОПІСУ І ГІСТОРЫКУ-АРХІВІСТУ ЗМІТРУ ДРАЗДУ!


Мінск 1067

Если не Чапский, то кто: 10 минчан, которым уже давно нужно поставить памятник

Часть первая



ПОЛИТИК ТАДЕУШ РЕЙТАН


Шляхтич Рейтан был послом на сойме, где король Август Понятовский передал России большую часть Великого княжества. Не в силах выдержать это, Рейтан бросился наземь перед соймом: «Топчите меня, не топчите страну!»
«Рейтан – наш настоящий национальный герой, – говорит архивист Дмитрий Дрозд. – Его мать была из рода Володковичей, а жили они в Менске, на Интернациональной, и были одним из самых влиятельных родов. Родители Рейтана венчались в костеле на площади Свободы».

воскресенье, 27 августа 2017 г.

Продкі Ігната Дамейкі па кудзелі: новыя архіўныя здабыткі

Прадстаўляем наш артыкул, у якім даводзіцца сваяцтва Ігната Дамейкі з Тадэушам Рэйтанам і Тадэвушам Касцюшкам. А таксама адкрываюцца новыя , часам невядомыя, а часам й забытыя дзьверы "Дамейкіяны"




З Юркевіч - Продкі Ігната Дамейкі па кудзелі: новыя архіўныя здабыткі / Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 215-годдзю з дня нараджэння І.Дамейкі. Мінск, 31.07.-3 .08. 2017









Гэты артыкул і іншыя ,можна спампаваць тут:
www.academia.edu/34366310/З_Юркевіч_-_Продкі_Ігната_Дамейкі_па_кудзелі_новыя_архіўныя_здабыткі_Матэрыялы_міжнароднай_навуковай_канферэнцыі_прысвечанай_215-годдзю_з_дня_нараджэння_І.Дамейкі._Мінск_31.07.-3_.08._2017