воскресенье, 28 января 2018 г.

Тэатр гістарычнага строю "Полацкі звяз" / 17 лютага на фестывалі "РЭЙТАН" (ДАХ)

Менскі філіял тэатра гістарычнага строю "Полацкі звяз"

Праграма імпрэзы падрыхтавана Алесям Пятроўскім і Андрусём Дундуковым.

У праграме:

- выстава вайсковага рыштунку і даспеху ад ХІІІ  ст., і экскурсіі па выставе;

- пастановачныя баі на шаблях і мячах у Галоўнай залі

- рыцарскія гульні і забаўкі ( перацягванне на канатах на пеньках, гульні з шаблей, навучанне фланкіраванню, і інш.) . Рыцарская заля.

Дакладны расклад глядзіце ў праграме.


https://www.facebook.com/100007754621888/videos/1943223179279484/
https://www.facebook.com/100007754621888/videos/1942800252655110/


Старонка "Полацкага звяза" https://vk.com/club19461517











MasQueNoir & Masque Noir feat. Ільля Сін / 17 лютага на фестывалі "РЭЙТАН" (ДАХ)

Death-jazz, Avantgarde, Full improv, jazz-punk, live electronic  - Дзея і музыка для моцных духам міра сяго!



Здымак Death-jazz industrial band Masque Noir

Схаваны сусвет пад крысом, па-за запавесай, пад маскай. Ня бачны звонку. Гэта свабода. Едкія сінтэзатары распушчаюцца ў этэры, скоўваючы прастору, рухі, волю.
Бязмозглы саксафон сарвала з ланцуга і нясе без упынку.
Трэск барабаннага рытму, сінхранізаваны з працай ЦЭЦ і 12-ці брыгад хуткай дапамогі, 

гіпнатычны і неспакойны.
Гітара сама сабе, бо гітарысту трэба паспяваць і на басу яшчэ, а гэта сапраўды 

складана.
Роспачныя крыкі з далечыні гэта крыкі роспачы і ёсць.
Ніхто нікога слухаць і не збіраўся. Бо гэта раскоша.
Бо трэба змагацца. А калі змагаешся задумвацца няма калі.
Трэба паспяваць выпускаць сваіх унутранных казлоў.
Інакш будзеш растаптаны чужымі ўнутранымі казламі.
Горш за ўнутраных казлоў толькі натуральныя фізычныя.
Але на то яна і маска каб ад іх хавацца. Маска, каб хавацца ад масс.
І масса гука, каб ніхто не схаваўся.
Hard improv – імправізацыі не для ўсіх.
Mufer - drums, percussions, live electronics; 
Fryd - saxophone, percussions, voice; 
Damavik - analog modular synth; 
Jacquemort – bass, guitar, effects


Музычны праект "WARSOBA"/ 17 лютага на фестывалі "РЭЙТАН" (ДАХ) 17 лютага!

Музычны праект WARSOBA пачаўся як дуэт AGATA, створаны ў 2015 годзе Ірэнай Катвіцкай і Аляксеем Варсоба ў Мінску, Беларусь. Дзякуючы арыгінальнай аўтарскай апрацоўцы старажытныя дахрысціянскія тэксты і аўтэнтычныя дыялекты знайшлі ў выкананні музыкантаў унікальнае гучанне. Прэзентацыя праекта адбылася ў жніўні 2015 года на XVI Міжнародным фэсце беларускай ідэнтыфікацыі «Trialoh» у мястэчку Крынкі, Польшча. У 2016 годзе музыканты выступілі ў ролі арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту «Беларускі стыль» у Мінску. У гэтым жа годзе адбылося знаёмства і пачалося супрацоўніцтва ў вобласці лічбавай дыстрыбуцыі музыкі дуэта з VG Music Label (Music by VG in BMI publishers, USA). Дуэт здзейсніў вандроўку па Швецыі па запрашэнні tango-супольнасці, раскрываючы новыя грані музычнай канцэпцыі.

9vJOjaBAV8k
З часам праект ператварыўся ў творчую лабараторыю для таленавітых музыкантаў Беларусі. У верасні 2017 года да дуэта далучаюцца бубнач Алег Вайтулевіч, бас-гітарыст Ілля Дзягель і гітарыст (бузукі) Андрэй Апановіч; спецыяльным госцем праекта з’яўляецца флейтыст Ягор Джэйгала (індыйскія флейты бансуры).

Ірэна Катвіцкая – вакал, рамачны перкусійны барабан, акарына
Аляксей Варсоба – акардэон
Алег Вайтулевіч – бубны
Ілля Дзягель – бас-гітара, live looping, FX
Андрэй Апановіч – бузукі, live looping, FX

http://www.warsoba.com/events/upcoming-events/

суббота, 27 января 2018 г.

Майстар-клас па гістарычнаму фехтаванні/ 17 лютага на фестывалі "РЭЙТАН"

17 лютага , у межах фестываля "РЭЙТАН", прадстаўнікі двух клубаў Minsk HEMA Fight Club і Duellatoria Alba правядуць майстар-клас па гістарычнаму фехтаванні.



- доўгі меч на базе нямецкай школы Мейера XVI ст.  
- рапіра XVII ст. па італьянскай і гішпанскай школам

У праграме паказальныя двубоі і адкрытая трэніроўка. Будзем паказваць і даваць паспытаць сабе ўсім жадаючым!

Праграма:
Адкрытая трэніроўка (Рыцарская зала) - 15 00 - 19 00.

Два паказальных баі ў Галоўнай залі арт-прасторы ВЕРХ. Дакладны расклад глядзіце ў праграме фестываля.


nz6zovjmzlm













Мастацка-гістарычны фестываль "РЭЙТАН" (ДАХ) / 17 лютага 2018 года



Сябры! Спадарства!
Запрашаем на мастацка-гістарычны фестываль "РЭЙТАН" (ДАХ), які адбудзецца 17 лютага 2018 года.
Гэта наша першая імпрэза ў гэтым годзе, якую мы ладзім у сувязі з 245-мі ўгодкамі Сойму 1773 года, які зацвердзіў Першы падзел Рэспублікі Абодвух Народаў, Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай.
Дата, якую Нельга забыць!
Далучайцеся да падзеі, каб быць на курсе!
Плануецца вельмі шмат цікавага і для ўсіх узростаў!
Удзельнікаў настойліва просім зрабіць рэпост.

Прэс-рэліз і праграма фестываля з'явіцца праз некалькі дзён. Далучайцеся, калі ласка, каб быць у курсе падзеі!
Старонка падзеі ў фэйсбуке
https://www.facebook.com/events/144916786207265/



пятница, 26 января 2018 г.

"Ці бы Тадэвуш Рэйтан самагубцам?" Чытайма ў нумары 4/2018 АРХЭ

Доўгі час безапеляцыйныя сцверджанні " Рэйтан-самагубца", навукоўцаў, пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў і ўсіх тых, хто распавядаў пра апошнія хвіліны жыцця Тадэвуша Рэйтана не ставіліся пад сумніў.

Зазвычай, у якасці канчатковага доказу слушнасці сцвярджэння, імі прыводзілася шчырае- "павертымне".Але, крэдыт "напаверу" скончылся.

У  №4  (2018) часопіса АРХЭ, які  неўзабаве з'явіцца на паліцах зацікаўленых, у нашай публікацыі сабраны ўсе матэрыялы, якія дапамогуць чытачу самастойна вынесці прысуд. Гэта першая навуковая публікацыя на гэту тэму. Акрамя вядомых раней крыніц, яна ўводзіць ва ўжытак адзін новы дакумент.  Але, што за ён мы прамаўчым. Каб захаваць таямніцу.

17 лютага, пад час мастацка-гістарычнага фестываля "РЭЙТАН" (ДАХ), кожны зацікаўлены, зможа набыць гэты нумар.

Запрашаем на фестываль!


Старонка часопіса са спасылкай на нумар 4.
https://arche.by/item/6484












среда, 24 января 2018 г.

Шукаем валанцёраў на фестываль "РЭЙТАН"

Спадарства!

У лютым месяцы (17.02) намі запланаваны чарговы Арт-фестываль "ДАХ", які мы прысвячаем памяці Тадэвуша Рэйтана.  Будзе шмат усяго - музыка, танцы, майстар-класы.

На гэты раз нам спатрэбіцца дапамога валанцёраў! Таму, абвяшчаем вас у розшук! Артыстычныя схільнасці вельмі ўхваляюцца-вітаюцца!

Фестываль наш, як вядома, не камерцыйны, таму акрамя цікавага досьведу ўдзелу ў цікавай  з усіх бакоў падзеі (цікавай, але й значнай падзеі) мы нічога прапанаваць не можам!

Выходзьце на сувязь!
З павагай,
Зьміцер Юркевіч, Алесь Родзін, Таццяна Галінская
+375 33 375 72 50 (Зьміцер)
lefthunder@gmail.com