пятница, 14 марта 2014 г.
вторник, 11 марта 2014 г.
Першая навукова-практычная канферэнцыя “Рэйтаны. Гісторыя роду-гісторыя краіны”
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Першая навукова-практычная канферэнцыя
“Рэйтаны. Гісторыя роду-гісторыя краіны”
Імя Тадэвуша Рэйтана, аднаго з самых вядомых і шанаваных у сьвеце
беларусаў, зяўляецца сінонімам патрыятызму
і любові да Бацькаўшчыны. Але, што мы ведаем аб сваім нацыянальным героі? Што
мы ведаем пра ягоны род? У якім стане знаходзіцца родавае котлішча Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка? І што мы павінны
зрабіць, каб гістарычная памяць нашага народу пра сваіх герояў ажыла?
Удзельнікі
канферэнцыя паспрабцюць адказаць на гэтыя і шматлікія іншыя пытаньні, бо род
Рэйтанаў даў Беларусі яшчэ і знакамітых
пісьменьнікаў, ваяроў і дзяржаўцаў.
У канферэнцыі
бяруць удзел беларускія навукоўцы, краязнаўцы і энтузіасты: А.Мальдзіс, А.Жлутка, В.Гарбачова,
Ф.Чарняўскі, М.Баўтовіч, З.Сіцька, А.Дзярновіч, А.Мацук, М.Волкаў, Н.Дыдышка,
Ю.Зялевіч, І.Гавіна, З.Крымоўскі,А.Балаш, З.Юркевіч і інш.
У праграме
мерапрыемства: даклады , дыскусіі, а таксама паказ дакументальных стужак “Обратный отсчёт. Тадевуш Рейтан.Беларуский
Дон –Кіхот” (ОНТ) і рэж. А.Ясінскай
“Суботнік у Грушаўцы”, “ Апошняя з роду Рэйтанаў” (прэм’ера) .
Запрашаем усіх,
хто цікавіцца гісторыей і культурай Беларусі. Уваход вольны.
Арганізатар мерапрыемства :Арт-суполка імя
Тадэвуша Рэйтана
Месца і
час: Менск, Палац Мастацтва, вул.Казлова, 3, канферэнц-заля. 22 сакавіка . Пачатак - 11:00 . Уваход вольны.
Увечары, як працяг канферэнцыі, адбудзецца
фэстываль эксперыментальнага мастацтва
“ДАХ”-ХХІІІ - “Забытым Героям”
Удзел бяруць мастакі
Алесь Родзін, Зміцер Шапавалаў ды Яўген Шчарбач (суполка “Neon Head”), Літаратары: Віктар Шніп, Альгерд Бахарэвіч, Музыкі:
Ільля Сін vs Яўген Рагозін, Алег Жудкі,
, Уладзімір “Acid”, гурты: ESSA з праэктам “NIAMIHA”, “Бабэобі”, "Абодва" , “КААSAAR”, Project “?!” . Плануецца ўдзел: “Ліцьвіны”,
Алеся Сівохіна, Капэля Алеся Лася.
Кіна-паказ
дакументальных стужак рэж. А.Ясінскай
“Суботнік у Грушаўцы”, “ Апошняя з роду Рэйтанаў” (прэм’ера) .
Пачатак:
17:30 Уваход: Вольны
Зьміцер Юркевіч, сакратар
Арт-суполкі
Кантакт: lefthunder@gmail.com
http://reyten.blogspot.com/
Штотыдневiк «Голас Радзімы», №14(3374), чацвер, 10 красавіка, 2014
Гісторыя роду — гісторыя краіны |
Навука і мастацтва супольна ўдзельнічаюць у вяртанні гістарычна-культурнай спадчыны ![]() Чаму так? Бо праславіўся спадар Тадэвуш, самааддана, па-рыцарску, з апошніх сіл баронячы разам з Самуэлем Корсакам незалежнасць сваёй Айчыны ў красавіку 1773 года. Абодва яны былі пасламі, ці дэпутатамі Сойма Рэчы Паспалітай ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Тады, нагадаем, склалася крытычная для дзяржавы сітуацыя: кіруючыя эліты Расіі, Аўстрыі ды Прусіі, папярэдне рознымі захадамі аслабіўшы Рэч Паспалітую, у жніўні 1772-га дамовіліся аб яе захопе. І нават правялі падзел тэрыторыі паміж сабой: гэта быў так званы Першы падзел Рэчы Паспалітай. Усяго ж іх у гісторыі было тры, у выніку чаго моцная дзяржава двух народаў знікла з палітычнай карты Еўропы. Паводле першапачатковых планаў, тэрыторыя ВКЛ адрывалася на карысць Расійскай імперыі. Прычым “законнасць” захопу павінен быў пацвердзіць Сойм, які і сабраўся ў Варшаве... Як вядома, здаўна для паслоў на агульнадзяржаўны Сойм выпрацоўвалася спецыяльная інструкцыя. Яны павiнны былi ўсiмi сiламi адстойваць наказ мясцовай шляхты, не адступаючы ад яго. Рэйтану і Корсаку наказалі: настойваць на поўнай эвакуацыi расiйскiх войскаў з тэрыторыі ВКЛ. І рабіць усё для таго, каб перашкодзіць працы Сейма, адстаяць незалежнасць Бацькаўшчыны, цэласнасць Рэчы Паспалiтай. У прыватнасці, паслы ад Наваградчыны ўжо на першых пасяджэннях Сойма выступілі супраць здраднікаў, якія вялі справу да гібелі дзяржавы. На адным з пасяджанняў Тадэвуш Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў рашэння на карысць незалежнасці, не выпускаючы іх з залы, лёг крыжам перад выхадам. Гісторыкі сцвярджаюць, што пры тым ён крычаў: “Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!”. Той трагічны момант з нашай гісторыі адлюстраваны на знакамітай карціне Яна Матэйкі “Рэйтан”, напісанай у 1866 годзе. Адстаяць незалежнасць Рэйтану і Корсаку, на жаль, не удалося: расклад палітычных сіл быў яўна не на іх карысць... Не ўсе ведаюць, што апошнія гады жыцця Тадэвуш Рэйтан правёў у родавым маёнтку Грушаўка, пад Ляхавічамі (цяпер Брэсцкая вобласць). Ён памёр у 1780-м: магчыма, не без дапамогі нядобразычліўцаў, па адной з версій — скончыўшы жыццё самагубствам. Таму пахавалі патрыёта не ў фамільным склепе, і магіла яго не ацалела. Аднак у 1930 годзе камісія расшукала месца спачыну патрыёта. Рэшткі Тадэвуша Рэйтана захоўваліся ў склепе капліцы ў Грушаўцы, цяпер — у адным з прыватных уладанняў у Ляхавічах. Пра гэтыя ды іншыя факты з жыцця нацыянальнага героя, пра яго шляхецкі род прускага паходжання рабіліся даклады на канферэнцыі “Рэйтаны. Гісторыя роду — гісторыя краіны”. Навукоўцы, краязнаўцы, энтузіясты выказвалі свае прапановы: як зрабіць прывабным для турыстаў родавае котлішча Рэйтанаў у Грушаўцы, напоўніць пакінуты дом новым жыццём. Гэта важна, каб аддаць даніну павагі слаўным сынам Айчыны, бо род Рэйтанаў даў Беларусі яшчэ і знакамітых пісьменнікаў, воінаў, прадстаўнікоў улады. Сістэмна працуе над гэтым і Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, дзе сакратаром мастак Зміцер Юркевіч. Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі прагледзелі дакументальныя відэафільмы “Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот” і “Суботнік у Грушаўцы”. А вечарам, як своеасаблівы працяг канферэнцыі, у Палацы мастацтва ладзіўся фестываль эксперыментальнага мастацтва “ДАХ” — ХХІІІ: “Забытым Героям”, у якім удзельнічалі мастакі, літаратары, творчыя гурты. Іван Іванаў На здымку: Тадэвуш Рэйтан http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1398152477&archive=1398326493&start_from=&ucat=4&do=archives |
Подписаться на:
Сообщения (Atom)