среда, 22 апреля 2015 г.

ПАЛЯСОЎШЧЫК, альманах-адказнік на пытанні "РЭЙТАНАЗНАЎТЫКІ"

18 красавіка 2015 , у дзень суботніка ў Грушаўцы (№3), у дзень гадавіны (№2)  заснаваньня суполкі , намі быў падрыхтаваны "ПАЛЯСОЎШЧЫК" (№1).
Выданне перыядычнае (альманах?, фанзін?, часопіс?даведнік) , якое ў меру сваёй аб'ектыўнасці і асведамленнасці паспрабуе пакрокава разтрушчыць стагадовыя міфы і ,запар , паспрыяць стварэнню  новых.

З нумара першага чытач зможа даведацца пра гіпотэзы паходжання замежных першапродкаў Тадэвуша Рэйтана, радаводзе літвінскай (беларускай) галіны роду ад 1620-х да 1910-хх гг., аб тым, "што ж такога ўчыніў Рэйтан, што яго шануюць ва ўсім свеце, акрамя яго Бацькаўшчыны, аб тым, што зрабілі ягоныя продкі і сваякі для "ПРОСТАГА ЧАЛАВЕКА" (зрабілі, вядома, немала, але хто аб тым памятае?), аб тым, што чалавек, які перад смерццю спавядаўся святару, які быў пахаваны ў Ляхавіцкім касцёле (або помстліва забіты ў Грушаўцы), лічыцца "самагубцам", таму ня толькі не варты вуліцы ў свой гонар ў Ляхавічах, але і ўвогуле якога -небудь цёплага слова ад "малых землякоў", аб тым, што панарабіла за два гады існавання ВАрт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, і аб тых мэтах, якія яна пераследуе (самая галоўная- дабіцца стварэння на базе родавай сядзібы- мемарыяльнага музэя Тадэвуша Рэйтана і увогуле гэтага слаўнага ў нашай , беларускай гісторыі роду роду.

Першы нумар, у колькасці 15-20 асобнікаў быў перададзены кіраўніцтву Ляхавіцкага райвыканкама. Упэўнены, што гэтыя асобнікі не залежацца на кабінетных паліцах, але будуць прачытаны тымі, для каго і былі падрыхтаваны- жыхарамі Ляхавічаў , ад якіх залежыць -пакараць вечным забвеннем Тадэвуша Рэйтана, або ўзнесці на шчыт Героя, які ахвяраваў сабой , дзеля выратавання Радзімы. 

фармат А5, 12 старонак.
Тэкст-Зміцер Юркевіч
Дызайн- Кацярына Маркевіч 

Комментариев нет:

Отправить комментарий