воскресенье, 13 сентября 2015 г.

У гасцях у Рэйтанаў

http://bfk.by/?p=2263
DACh_06

У гасцях у Рэйтанаў

Фестывалі ў знакавым месцы
 На падворку старажытнай сядзібы Тадэвуша Рэйтана ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна трэці год запар праходзіць фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ», мэтай якога з’яўляецца прасоўванне ідэі аб неабходнасці стварэння ў сядзібе мемарыяльнага музея Т. Рэйтана.
Сёлета 22 жніўня свята ў Грушаўцы было падвойнае. «ДАХ-ХХІХ» праходзіў разам з ХІV фестывалем традыцыйнай культуры «З крыніц спрадвечных». Ён і распачаў імпрэзу, прадставіў дзясяткі фальклорных калектываў, народных майстроў і кухараў не толькі з Ляхавіцкага, але і з Ганцавіцкага ды Баранавіцкага раёнаў. Дарэчы, «З крыніц спрадвечных», які праводзіць адзел культуры Ляхавіцкага райвыканкама, можна сказаць, нарадзіўся ў Грушаўцы, бо ўпершыню прайшоў тут у 2001 годзе.Чытаць далей…
«ДАХ» гэтым разам меў крыху зменены фармат. Да ўдзелу былі запрошаныя старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, дырэктар сядзібы-музея «Пружанскі палацык» Юрась Зялевіч, кінарэжысёр Уладзімір Арлоў, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алесь Жлутка, музыкі ды спевакі Алесь Лось, Цімох Авілін, Павел Селівончык, Таццяна Грыневіч-Матафонава, мастакі з Мінска, Баранавічаў, Слоніма, Узды.
DACh_07DACh_05DACh_04DACh_03DACh_02DACh_01Выказваем шчырую падзяку кіраўніцтву Ляхавіцкага райвыканкама, які аказаў дапамогу ў правядзенні нашага фестывалю.
 Зміцер ЮРКЕВІЧ, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
(Цалкам чытайце ў №34 «Краязнаўчай газеты»)
 DACh_08
P.S. Ліпеньскі ўраган нарабіў шмат шкоды на тэрыторыі сядзібнага ансамбля. З «мураванкай» (будынак праваруч ад сядзібы, у якім прайшлі апошнія гады жыцця Т. Рэйтана), падобна, сіламі Арт-суполкі мы дамо рады. Ужо адноўленая большая частка даху. Але з унікальным гумном (яму больш за сто гадоў), з якога віхурай сарвала частку даху, можна справіцца толькі ўз’яднаўшы дзяржаўныя і грамадскія высілкі. І яднацца трэба тэрмінова. Ахвочыя «словам-справай» дапамагчы, калі ласка, звяжыцеся з намі!

Комментариев нет:

Отправить комментарий