среда, 28 октября 2015 г.

Імша за пана Тадэвуша!



Сёння, 28 кастрычніка 2015 года , у дзень св.Тадэвуша, упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі, у Незалежнай Рэспубліке Беларусь, адбылася імша за супакой душы вялікага чалавека, Асобы,  нацыянальнага героя нашай краіны Тадэвуша Рэйтана.

                          

                                          Ян Матэйка "Рэйтан" (1866)


У далёкім 1773 годзе, ён першым паўстаў на абарону Незалежнасці Бацькаўшчыны, перш за ўсё Вялікага княства Літоўскага, якое, як пасол Наваградскага ваяводства і прадстаўляў на Надзвычайным сойме Рэспублікі Абодвух Народаў -вялікалітоўскага ды польскага.

Гераічная, і ў той жа час глыбока трагічная постаць Тадэвуша Рэйтана у 18-19 ст.ст.была ўслаўлена вялікалітоўскімі мастакамі, паэтамі, пісьменнікамі- Ф.Князьніным, Ю.Нямцэвічам,
А. Міцкевічам, Г. Жавускім, У. Кандратовічам (Сыракомлей), Ф.Смуглевічам, Л.Горвартам  і інш., у тым ліку польскімі. З якіх самы вядомы - чэх Ян Матэйка, чый твор "Рэйтан" ледзь не быў знішчаны намаганнямі польскай арыстакратыі.
У 19- пач. 20 ст. яго імя ведаў кожны адукаваны ліцьвін-беларус. Але, потым яго імя згубілася за лесам новых герояў, якіх вывела на першы шлях ІІ Сусветная вайна. Вяртанне памяці аб Тадэвушы Рэйтане на яго радзіме распачаў Уладзімір Караткевіч, які неаднаразова згадаў яго імя у сваіх творах 1959-62 гг.  Напрыканцы 1980-х  імя Рэйтана уваходзіць у навукова-папулярную літаратуру. У 1990-2000-х з'яўляюцца , не надта шматлікія  артыкулы і  нарысы прысвечаныя яму і Грушаўцы, яго Малой Радзіме. Але, толькі зараз, праз  25 год, як наша краіна стала Незалежнай,  імя нашага славутага земляка па-сапраўднаму выходзіць з ценю. Ня толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах праводзяцца буйныя мастацкія выставы, фестывалі і  імпрэзы у ягоны гонар. З'яўляюцца і дакументальныя стужкі (напрыклад, "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот")..
                      
                                              https://www.youtube.com/watch?v=hDL7Jnc-f5E

Менскі гарвыканкам унес імя Тадэвуша Рэйтана ў спіс знакамітых людзей краіны і плануе ў гэтым,ці наступным годзе надаць яго імя  вуліцы Менска.


                                                                              Св.Рох




Сення , нарэшце, дайшо і да імшы за супакой ягонай душы, якой Забыты Герой чакаў доўнія годы. Дзякуючы намаганням прадстаўнікоў Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, імша прайшла ня толькі ў Менску (касцёлы св.Роха,  касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны), касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі) ,  але і ў Ляхавічах, Наваградку, Гародні, Пінску, Лучаі.

Што будзе далей? Паглядзім!
А пакуль..

Абвестка:
                                        
31 кастрычніка ладзім талаку на Ляхавіцкіх могілках, на родавым пахаванні Рэйтанаў.А ў нядзелю , 1 лістапада ў Грушаўцы! Патрэбна дапамога! (пішыце: Зьміцер Юркевіч  lefthunder@gmail.com)





(4 лістапада, 17 00) , у Доме-музее Ваньковічаў (Верхні горад),  пройдзе імпрэза-выстава , прысвечаная 275-м угодкам нараджэння Тадэвуша Рэйтана.

У сярэдзіне лістапада адкрыецца выстава у гонар Тадэвуша Рэйтана ва Ўздзе.

Запрашаем!!!







Комментариев нет:

Отправить комментарий