пятница, 12 февраля 2016 г.

ПОСТАЦЬ ТАДЭВУША РЭЙТАНА Ў ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ (семінар) 23.02.2016


"Тадэвуш Рэйтан" (фрагм.) мастак П.Татарнікаў

ПОСТАЦЬ ТАДЭВУША РЭЙТАНА Ў ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
23 лютага 2016 а гадзіне 16-ай гадзіне адбудзецца навукова-метадалагічны семінар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ, прысвечаны найбольш яскравай постаці палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы XVIII ст.
У 1773 годзе пад час Надзвычайнага сойму, наваградчанін Тадэвуш Рэйтан, разам з іншымі дэпутатамі-паплечнікамі з беларускіх земляў самаахвярна супрацьстаяў першаму падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Тадэвуш Рэйтан з'яўляецца класічным прыкладам “страчанага” героя, які высока шануецца ў іншай краіне, але амаль цалкам забыты на Бацькаўшчыне. Пры гэтым ён стаў ахвярай трывалага стэрэатыпа, створанага польскімі паэтамі, публіцыстамі і гісторыкамі, які зрабіў з яго аднаго з апосталаў польскай нацыянальнай гістарычнай міфалогіі. Што, у сваю чаргу, прывяло да з'яўлення амаль неадольнай перашкоды на шляху да ўшанавання героя на яго радзіме.
Мэта дадзенага семінара паспрыяць пераасэнсаванню асабістай ролі Тадэвуша Рэйтана ў беларускай гісторыі.
Пільнасць тэрміновага вырашэння гэтага пытання абумоўлена крытычным станам сядзібы роду Рэйтанаў (в. Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобл.), якая можа ўжо сёння быць прададзенай з аўкцыёна прыватнаму інвестару (што, пагражае незваротнай стратай пярліны гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі).
У семінары бяруць удзел прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі РІВШ і запрошаныя спецыялісты: Алесь Жлутка – кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Вольга Гарбачова – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ; Зьміцер Юркевіч – даследчык, краязнаўца, старшыня Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана; Анатоль Сцебурака – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры бізнэс-камунікацый ІБМТ БДУ;
Месца правядзення: РІВШ, вул. Маскоўская –15, ауд. 322
Уваход вольны.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Далучайцеся!


Комментариев нет:

Отправить комментарий