среда, 24 января 2018 г.

“Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча” да 220-годдзя Адама Міцкевіча

Як вядома сталым чытачам, дзейнасць Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана даўно выйшла за межы выключна "рэйтаназнаўства"! Цяпер у сферы яе цікавасці знаходзяцца яшчэ і "міцкевічазнаўства" і "дамейкіяна". Адбылося пашырэння дальагляду натуральным чынам, без гвалту і прымусу.
Адам Міцкевіч, продкі якога, ад стварэння Вялікалітоўскага свету, як і дзяды-прадзеды Тадэвуша Рэйтана,жылі ў межах Наваградскага ваяводства. і нават, падобна, знаходзіліся ў вельмі даўнім сваяцтве. Што ж датычыцца Ігната Дамейкі, то ён быў значна бліжэй Тадэвушу Рэйтану, чым Адам Міцкевіч. Бо, даводзіўся яму пляменнікам у чацьвертай стрэчы. Роўна на такой самай генеалагічнай адлегласці Ігнат Дамейка знаходзіўся і ад другога Тадэвуша..Касцюшкі.

У экспазіцыі, якая будзе адкрыта пад час імпрэзы 1 лютага, наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з находкамі, якія былі зроблены дзякуючы і дзейнасці Арт-суполкі. таму, шчыра запрашаем нашых сяброў наведаць імпрэзу!

"Несяброў" і нават, "недабрадзеяў", таксама запрашаем! :)






Здымак Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры



ПРЭС-РЭЛІЗ
Адкрыцця літаратурна-мастацкай экспазіцыі
“Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”
да 220-годдзя Адама Міцкевіча
1 лютага 2018 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратурыадбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”, прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту Адама Міцкевіча.
Постаць Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё рупліўца і асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў. Падчас святкавання 200-годдзя Таварыства філаматаў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры быў праведзены круглы стол “Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства. Перспектывы святкавання 220–годдзя Адама Міцкевіча”, вынікам якога стаў шэраг запланаваных мерапрыемстваў па захаванні і папулярызацыі спадчыны філаматаў і іх яркага прадстаўніка Адама Міцкевіча.
Экспазіцыя “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча” з’яўляецца пачаткам святочных падзей у юбілейны год. На ёй прадстаўлена шляхецкая гасцёўня ХІХ стагоддзя, дзе сустракаліся сябры, чыталі творы, музіцыравалі, што адлюстроўвае старонкі жыцця паэта-рамантыка Адама Міцкевіча.
Падчас адкрыцця экспазіцыі ў гасцей з’явіцца ўнікальная магчымасць упершыню ўбачыць метрычны запіс аб хросце Адама Міцкевіча (1798 г.), метрычны запіс аб шлюбе Мацея Маеўскага і Ганны Гарэшкі (дзядуля і бабуля Адама Міцкевіча, 1763г.), метрыку аб хросце маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 г.), а таксама прыклад такіх запісаў – рукапісныя метрычныя кнігі Ішкальдскага касцёла першай трэці ХІХ стагоддзя.
Акрамя гэтага, гасцей чакаюць майстар-класы ад школы танцаў ХІХ стагоддзя “Капітэль”.
У мерапрыемстве плануецца ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Польшча, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і інш.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Комментариев нет:

Отправить комментарий