10 гадоў таму выйшаў першы нумар альманаха “Тэксты”!
Літаратурна-мастацкі праект “Тэксты” – гэта прастора вольнай думкі. У кожным нумары акрамя айчыннай прозы і паэзіі прадстаўленыя перакладныя творы, друкуюцца тэарэтычныя матэрыялы і крытычныя артукулы. Тут ідуць сутыкненні ідэяў, наватарства і традыцыі, непрадузяты аналіз літаратурнага працэса і выкрыццё штучна створаных міфаў. Іронія, сарказм, эпатаж, інсінуацыя нязменна прысутнічаюць на старонках альманаха. “Тэксты” – гэта прыемнае чытво для інтэлектуалаў.
Бяры да галавы!
27 кастрычніка
19:00
Палац мастацтваў (г. Менск, вул. Казлова, 3)
Урачыстая імпрэза
У мерапрыемстве возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Алесь Родзін, Зміцер Юркевіч, Сяргей Сыс, Альгерд Бахарэвіч, Ілля Сін, Зміцер Вішнёў, Віктар Жыбуль, Георгій Барташ, Фёдар Чарняўскі, Адам Шостак, Алесь Жлутка, Вольга Гарбачова, Уладзімер Варанец, Ніна Дыдышка, Зміцер Гуд, Раман Яраш, Віктар Сямашка, Аляксей Палачанскі, Ягор Nebo і іншыя.
Комментариев нет:
Отправить комментарий