пятница, 15 апреля 2016 г.

У Баранавічах адкрылася выстава, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану

http://www.intex-press.by/ru/news/culture/21874/
15-04-2016 | Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ Таццяна МАЛЕЖ

У Баранавічах адкрылася выстава, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану

Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і адзін з арганізатараў выставы.
Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана і адзін з арганізатараў выставы. Фото: Таццяна МАЛЕЖ
У Баранавіцкай выставачнай зале 15 красавіка адкрылася экспазіцыя «Род Рэйтанаў». 
Аснову выставы складаюць графіка і жывапіс. У іх адлюстравана жыццё  Тадэвуша Рэйтана, а таксама паказаны сойм, пасля якога ён стаў нацыянальным героем.

Графічны шэраг, які можна ўбачыць на ёй, выкананы ў манеры комікса. Нясмешнага, але ўсе ж такі комікса, – расказвае Intex-press Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама адзін з арганізатараў выставы.


Па яго словах, экспазіцыя мае дзве ўдарныя часткі. Першая – гэта графічны шэраг «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі».

– Ён складаецца прыкладна з 30–35 буйнапамерных прац, якія  расказваюць пра жыццё Тадэвуша Рэйтана з нараджэння да смерці, – распавядае Зміцер Юркевіч.

Другая ўдарная частка расказвае пра падзеі трагічнага сойма 1773 года. Таксама на выставе можна ўбачыць графіку і жывапіс, створаныя падчас летнікаў і пленэраў, якія зладзіла арт-суполка ў родавай сядзібе нацыянальнага героя ў Грушаўцы. Акрамя гэтага, у экспазіцыю ўвайшлі літаратурныя творы, якія былі напісаны пляменнікамі Тадэвуша Рэйтана, і кнігі, прысвечаныя яму і яго гераічнаму ўчынку.

Фота: Таццяна МАЛЕЖ.
Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Сярод мэтаў выставы – прыцягненне ўвагі грамадскасці і дзяржаўных структураў да ўшанавання імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама прыцягненне ўвагі да родавай сядзібы ў Грушаўцы.

Прадстаўленыя экспанаты ўразілі наведвальнікаў выставы, сярод якіх было шмат моладзі, зацікаўленай у захаванні спадчыны і ўшанаванні памяці герояў Бацькаўшчыны.


Фота: Таццяна МАЛЕЖ.
Фота: Таццяна МАЛЕЖ.






Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. Фота: Таццяна МАЛЕЖ.
Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий