понедельник, 18 апреля 2016 г.

Арт-суполцы ТРЫ ГАДЫ!

Цікавы збег абставінаў.
Выпадкова фб нагадаў, што менавіта сёння, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана адзначыла чарговы юбілей свайго існавання. 18 красавіка 2013 года ідэя, вісеўшая ў паветры атрымала графічнае ўвасабленне літарамі на паперы.
Першым мерапрыемствам, якім было вырашана прыпячатаць думку да стала, стаў суботнік у Грушаўцы, які Арт-суполка здзейсніла разам з рэдакцыей газеты "Культура". Дзякуючы рэжысеру Алене Ясінскай суботнік застаўся ў гісторыі ў выглядзе дакументальнай стужкі.
Дзякуючы сябрам-паплечнікам з "Культуры" - у выглядзе фотаздымкаў і артыкулаў https://www.facebook.com/media/set/?set=a.282043101930866.1073741825.127511587384019&type=1
Заўтра, 19 красавіка ў "Галіяфах" а 18 00 ( Старавіленская,6, Траецкае прадмесце) мы падзелімся апавяданнямі пра здзейсненае-знойдзенае за тры гады і абмяркуем некаторыя далейшыя крокі. Запрашаем ня толькі сяброў суполкі, а тых, каго не пакідае абыякавым нашая дзейнасць :)

23 красавіка, па старой добрай традыцыі, мы разам з рэдакцыей "культуры" ладзім чарговы суботнік ў Грушаўцы. У ляхавіцкай Грушаўцы . Спадзяемся, што і на нашу долю знойдзецца чым заняцца, бо ёсць у нас моцны канкурэнт!
З Днём народзінаў!
. і яшчэ са святам - Міжнародным днём помнікаў і гістарычных мясцінаў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий