среда, 22 марта 2017 г.

22 сакавіка 1773 года ў гісторыі ВКЛ



Замкавая гара, дзе  22 сакавіка 1773 адбыўся соймік



У верасні 1772 года, расейскія, прускія і аўстрыйскія войскі, згодна з падпісанымі раней трохбаковымі канвенцыямі, "без абвяшчэння вайны" занялі абшары ўсходняй Беларусі, паўднёвай Украіны, паўдзнёвай і паўночнай Польшчы. Першы падзел Рэспублікі абодвух Народаў- Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага адбыўся "дэ факта".

Каб канчаткова зацвердзіць "сваі спрадвечныя правы" на акупаваныя землі, каб абяліць у вачах свету свой зладзейскі ўчынак, каб прывесці да паслушэнства насельніцтва захопленых земляў, аякое сладала некалькі міліёнаў чалавек, было вырашана правесці рашэнне аб адлучэнні гэтых абшараў ад РПАН праз сойм. То бок, зацвердзіць  "крадзёж" юрыдычным чынам.

Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, пад ціскам Сената (і , зразумела, зацікаўленых у гэтым краінаў), выдае Універсал, якім абвяшчае правядзенне перадсоймавых соймікаў у паветах, ваяводствах, землях. На акупаваныя землі яго дзеянне ўжо не распаўсюджвалася, бо іх насельніцтва, пад пагрозай гвалту,  ўжо прыняло прысягу на вернасць акупантам, а хто не скарыўся, мусіў пакінуць родны дом і выехаць "за мяжу".

Разумеючы галоўную мэту будучага сойму, пачатак якога абвяшчаўся на 19 красавіка 1773 года, пэўныя патрыятычныя колы (напрыклад, кракаўскі біскуп Каетан Солтык) звярнулі да шляхты з заклікам зрываць соймікі, не абіраць паслоў , не ўдзельнічаць у гэтым ганебным спектаклі па назовам "Надзвычайны сойм 1773-1775 гг.". Па краіне пакрочылі кур'еры з патаемнымі лістамі.

Шмат дзе соймікі былі зарваныя, шмат дзе былі праведзены паўторна. У ВКЛ соймікі не адбыліся ў Жамойці, і з тэрыторыі сучаснай Летувы было абрана толькі каля 3-4 паслоў з 24. У Наваградскім ваяводстве соймік быў сарваны ў Слонімскім павеце.

19 красавіка адбыліся соймікі у Берасці, Пінску, Гародні.
У Берасці былі абраныя пасламі князь Міхал Радзівіл, мечнік ВКЛ і Францішак Урсын Нямцэвіч (дзядзька Юльяна Урсын Нямцэвіча), земскі суддзя. Абодва ад самага пачатку сталі на бок  маскоўскага агента паляка Адама Лодзя Паніньскага, які быў прызначаны ў Санкт-Пецярбурзе галоўным маршалкам сойму (Радзівіл- маршалакам ад ВКЛ)

22 красавіка соймікі прайшлі ў Наваградку (Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак) , Ваўкавыскім павеце Наваграградскага ваяводства (Талочка і Булгарын), у Менску (Валадковіч і Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі) і інш. паветах ВКЛ.

Найбольш радыкальнай па зместу была інструкцыя , прынятая 22 сакавіка на Наваградскім сойміку, якая безапеляцыйна патрабавала вываду варожых войскаў з акупаваных земляў.
"...нашы паслы ягамосці абавязаны думаць пра цэласць межаў края і дапрашацца вызвалення ад кардонаў занятых нашых краёў. пад пагрозай страты жыцця і свайго маёнтка не дазваляць падзелу края, намечанага трыма суседнімі дзяржавамі, і не маюць моцы ўхваляць адчужэнне ніводнага кавалка ад таго каралеўства".

Вядома, што поле для манёўра паслоў на Сойм было абмежавана пунктамі іх інструкцыі. Гэта была норма тых часоў. За вольнае трактаванне наказу пасноў-братоў, павінна было наступстваваць пэўнае пакаранне. Але, у дадзеным выпадку, наваградскім, мы маем такі пункт, якога не маюць больш ніякія іншыя інструкцыі, што з ВКЛ (уласна з тэрыторыіі сучаснай Беларусі), што з Польшчы. Што дае падставы лічыць ягоным аўтарам саміх паслоў - -наваградскага падкаморыча Тадэвуша Рэйтана (31 год), і пісарэвіча земскага наваградскага Самуэля Корсака (27). А значыць. паслы рыхтаваліся да бою не на жыццё, але на смерць, маючы звыш-мэту - не адступіць, не стаць на шлях здрады, данесці голас згвалтаванай Радзімы да тых, хто хацеў ведаць праўду.

І іх голас быў пачуты!

Але, то ўжо другая гісторыя, якую мы распавядзем у гадавіну варшаўскага сойму, які пачаўся 19 красавіка 1773 г.

 Узгадаем у гэты дзень імёны вялікіх ліцьвінаў ,забытых Герояў- Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, Ігната Куранецкага і іншых паслоў, якія ў страшны для нашай зямлі час  выявілі сталёвы  гарт беларускай душы!!


Зьміцер Юркевіч
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана

Комментариев нет:

Отправить комментарий