воскресенье, 4 июня 2017 г.

Этнаграфічная экспедыцыя СЭТ ў Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці ў жніўні 2017 г.

Сябры! 

Улетку гэтага года , акрамя летніка на радзіме Тадэвуша Рэйтана (Грушаўцы), які будзе праводзіць наша Арт-суполка, у Ляхавіцкім раёне абудзецца этнаграфічная экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ).  "Сабраныя матэрыялы стануць дасяжныя для ўсіх ахвочых, а таксама закладуць аснову музея, які плануецца стварыць у сядзібе Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы."Размяшчаем інфармацыю пра кампанію па збору сродкаў на экспедыцыю!

Падтрымайма!
Таксама, будзем ўдзячны за перапост.
https://www.talaka.by/projects/2036/overview

  • Национальный проект
Этнаграфічная экспедыцыя СЭТ ў Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці ў жніўні 2017 г.Рэспубліканская грамадская арганізацыя, "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" - на працягу 15 год ладзіць этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя раёны Беларусі. Сабраныя звесткі сфармаваліся ў вялікі архіў, які з'яўляецца крыніцай інфармацыі і натхнення для даследчыкаў, спевакоў і музыкаў, рамеснікаў, настаўнікаў і проста аматараў лакальнай гісторыі свайго краю.У 2014 г. СЭТ акрэдытавана ў якасці экспертнай арганізацыі пры Міжурадавым камітэце ЮНЭСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.Этнаграфічная экспедыцыя СЭТ - гэта адначасова навуковае даследаванне, і асветніцкі праект, які дазваляе любому чалавеку зразумець, на якой зямлі ён жыве.Экспедыцыя ў Ляхавіцкі раён мае адбыцца пры падтрымцы Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана. Сабраныя матэрыялы стануць дасяжныя для ўсіх ахвочых, а таксама закладуць аснову музея, які плануецца стварыць у сядзібе Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы.Сыходзячы з досведу мінулых гадоў, на правядзенне 3-х-тыднёвай экспедыцыі неабходна сабраць 1 000 (тысячу
рублёў). Гэтыя грошы пойдуць на забеспячэнне транспарту (паліва для аўтамабіля), харчаванне 
рублёў). Гэтыя грошы пойдуць на забеспячэнне транспарту (паліва для аўтамабіля), харчаванне рублёў). Гэтыя грошы пойдуць на забеспячэнне транспарту (паліва для аўтамабіля), харчаванне рублёў). Гэтыя грошы пойдуць на забеспячэнне транспарту (паліва для аўтамабіля), харчаванне рублёў). Гэтыя грошы пойдуць на забеспячэнне транспарту (паліва для аўтамабіля), харчаванне ўдзельнікаў, арэнду жытла для экспедыцыйнай базы, аплату камунальных паслуг, закупку расходных матэрыялаў для апаратуры (батарэйкі, карткі памяці, відэакасеты) і канцылярскіх тавараў.Па выніках экспедыцыі будзе дадзена падрабязная фінансавая справаздача.
https://www.talaka.by/projects/2036/overview


Комментариев нет:

Отправить комментарий