суббота, 24 июня 2017 г.

Суботнічнік. 3.5 кубы пяску. 24 чэрвеня 2017.


24 чэрвеня, правялі чарговы суботнік (ніяк не ўдаецца перавесці фармат прац  з адна- ў двудзённыя "ўікэнднікі" :) ). 
Аб'етам даследвання , на гэты раз стала гара пяску (3.5 метраў кубічных), якім мы авалодалі за зімбалічны кошт, дзякуючы спадару Анатолю Салодкаму.
Зграя мокрых чорных варон, як ганаровая варта,  ужо чакала нас, пасеўшы на каркасе былога навесу.  Тры з паловай гадзіны праляцелі вокамгненна. Пясок перамясціўся на адмысловае месца на ўчастку родавага пахавання. 
Вельмі , як заўсёды, пашанцавала з надвор'ем. На гэты раз дзякуем паднябеснай канцэлярыі за "дробненькі дожджык, што скача ля тына, дзе чырванея кветка шыпшына"! Было не да размоваў і не да адпачынкаў " з гарбатай".

Пасьля працы адбылася невялічкая вандроўка па "энэргетычных" мясцінах Ляхавічаў і Баранавічаў, чаму вельмі спрыяла сонца, якое пад канец дня разагнала хмары над Берасцейшчынай і Меншчынай.

На гэты раз шэрагі "субацістаў шостага дня" дапоўніла мастачка Кацярына Зелянко, якая немала спрычынілася да прац, якія вялі генералы пясчанных кар'ераў.

Працяг запланаваны на наступныя выходныя. Як заўсёды, будзем рады бачыць новых людзей, але ад дапамогі старых знаёмых таксама не адмовімся :)

Дзякуем спадару Юрыю Мачульскаму за перавоз з Баранавічаў у Ляхавічы ўдзельнікаў талакі!


"Давай-давай" працавалі:
Анатоль Новікаў
Алесь Мачульскі
Кацярына Зелянко

і аўтар радкоў Зьміцер Юркевіч
























Комментариев нет:

Отправить комментарий