понедельник, 5 февраля 2018 г.

«У чароўны свет батлейкі» - «Сам зраблю батлеечную ляльку» / дзея і майстар-клас/ 28 красавіка на фестывалі "РЭЙТАН"

13 00 -15  00. Адкрытая прастора ВЕРХ , 6 корпус з-да "Гарызонт", вул.Куйбышава, 22, Менск

«У чароўны свет батлейкі»
Вас чакае расповяд аб гісторыи батлеечнага тэатра і паказ інтэрмедый на біблейскія і свецкія тэмы.
Класічны біблейскі сюжэт верне вам калядны сапраўдны зімовы настрой. А сцэнкі пра беларускіх местачкоўцаў, крамнікаў, вясковых жыхароў, што прыехалі на кірмаш, пакажуць вам побыт і жыццё беларускай сям’і сто год таму. Усё гэта шыкоўная магчымасць акунуцца ў вір мінскага жыцця часоў Максіма Багдановіча.

«Сам зраблю батлеечную ляльку»
Майстар-клас па вырабе батлеечнай лялькі з паперы. Працяг знаёмства з батлейкай. Магчымасць стварыць батлеечную ляльку сваімі рукамі і паказваць сцэнкі пасля ўласным сябрам. =)

Комментариев нет:

Отправить комментарий