среда, 27 августа 2014 г.

Дах , Грушаўка ..Вярнуць беларусам героя

                     Вярнуць беларусам героя


У Грушаўцы, што пад Ляхавічамі, арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана правяла фэст сучаснага мастацтва ДАХ-XXV «Вяртанне».
Фестываль прысвечаны памяці Тадэвуша Рэйтана, чыё імя ва ўсім свеце лічыцца прыкладам шчырага і нязломнага патрыятызму. Грамадска-палітычны дзеяч ВКЛ, пасол ад Наваградскага ваяводства на сойм 1773 года, ліцьвін-патрыёт Тадэвуш Рэйтан, разам з наваградцам Самойлам Корсакам і мінчанінамСтаніславам Багушэвічам-Мінькоўскім, мужна супрацьстаяў Першаму падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Тадэвуш Рэйтан, як піша, напрыклад, Вікіпедыя, ёсць нацыянальным героем Беларусі і Польшчы. Што да Польшчы – так, барацьба да апошняга на так званым падзельным Сойме і драматычнае яго завяршэнне зрабілі Рэйтана сапраўды адным з сімвалаў супраціву расійскай, перш за ўсё, агрэсіі супраць Рэчы Паспалітай. Што тычыцца Беларусі, то імя Тадэвуша Рэйтана толькі на шляху вяртання ў пантэон нацыянальных герояў



Ян Матэйка "Тадэвуш Рэйтан на варшаўскім сойме 1773 года", 1866

22 сакавіка 1773 года Тадэвуш Рэйтан быў абраны паслом на Сойм 1773—1775, дзе планавалася зацвердзіць першы падзел Рэчы Паспалітай. Ён, разам з пасламі ад Наваградскага павету Самойлам Корсакам і ад Мінскага павету Станіславам Багушэвічам-Мінькойскім, спрабаваў сарваць Сойм, каб не дазволіць зацвярджэння падзелу Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў - Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага.
(працяг па спасылцы)



Алесь Лось

Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
http://eurobelarus.info/news/society/2014/08/24/vyarnuts-belarusam-geroya-fota.html

Комментариев нет:

Отправить комментарий