среда, 27 августа 2014 г.

Грушаўка - Дзень, поўны музыкі, колераў і апошняга летняга сонца



 Автор: Алесь Гізун

Фестываль сучаснага мастацтва “Дах-XXV” адбыўся на родавай сядзібе Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы (Ляхавіцкі раён) 23 жніўня.
Ладзіць фестываль “Дах” на родавай сядзібе Тадэвуша Рэйтана, нацыянальнага героя Беларусі (але не Рэспублікі Беларусь) – ужо добрая штогадовая традыцыя. Яна ўзнікла дзякуючы арт-суполцы імя Тадэвуша Рэйтана (Мінск).
Сёлета наведнікі фестывалю ў Грушаўцы паслухалі мэтра беларускай дуды Алеся Лася, які адрадзіў традыцыю гэтага інструмента ў Беларусі, а таксама паскакалі і закруцілі карагоды пад дуду.

Плэй-ліст фестывалю дапоўнілі барды, музычныя гурты і народныя калектывы з усёй краіны – ад сталіцы да Палесся.

Сярод іншых імпрэзаў удзельнікі фестывалю маглі наведаць сучасныя, інтэрактыўныя курсы беларускай мовы “Мова нанова” на вольным паветры, а таксама назіраць нячасты ў Беларусі ярнбомбінг – абвязванне дрэваў альбо слупоў вязанымі каляровымі шалікамі.





Галоўны драўляны палац Рэйтанаў, перад якім і разгарнуўся фестываль, быў аздоблены канцэптуальнай серыяй прац вядомага беларускага мастака Алеся Родзіна “Гісторыя роду Рэйтанаў”, выкананай акрылавымі фарбамі на дзясятках ядвабных палотнаў.
Фестываль суправаджаўся выставамі беларускіх мастакоў, фатографаў і перформераў.

Фота: Алесь Гізун





Комментариев нет:

Отправить комментарий