Паводле слоў арганізатара фестывалю Ільі Сіна, прысвечаны ён быў "ганаровым айцам" беларускага акцыянізму — Каралю Станіславу Радзівілу (1734 – 1790) і Тадэвушу Рэйтану (1740 – 1780).
"Безумоўна, у тую эпоху ніхто яшчэ не ведаў слова "перформанс", але іх нейкія аўтарскія дзеянні могуць кваліфікавацца такім чынам, — сказаў Сін. — Так, у гэтым ёсць нейкая правакацыйнасць, але мне здаецца, пра гэта можна казаць, не пакрыўдзіўшы даўно памерлых людзей".
Гэтыя дзве гістарычныя постаці жылі ў адзін час і амаль у адным месцы, сказаў Сін. Сем'і Радзівілаў і Рэйтанаў звязвалі даўнія сяброўскія сувязі. Агульную атмасферу таго часу вызначала апакаліптычнае прадчуванне немінучага скону эпохі, і з гэтым трэба было нешта рабіць. Але супрацьстаяць няўмольнаму ходу гісторыі "легітымнымі" палітычнымі метадамі аказалася ўжо немагчыма. Рэйтан і Радзівіл узялі на ўзбраенне той спосаб актыўнасці, які мы сёння без асаблівых ваганняў назвалі б перформансам.
"Мэта нашага фестывалю — паказаць, што перформанс — гэта ўсё ж мастацтва аўтарскае , і яно можа быць вельмі разнастайным па тэматыцы і спосабах выканання нават з выкарыстаннем сучасных тэхнічных наваротаў", — дадаў ён.
http://belapan.com/archive/2014/11/30/media_perfomance/
Комментариев нет:
Отправить комментарий