понедельник, 1 декабря 2014 г.

V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чытанні”

29 лістапада ў Барысаве прагучала адразу 2 даклада :
     1) "Пляменнікі Тадэвуша Рэйтана ў 1812 годзе: Станіслаў Рэйтан"  (Анатоль Сцебурака)
     2) "Пляменнікі Тадэвуша Рэйтана ў 1812 годзе: Дамінік Рэйтан" (Зьміцер Юркевіч, ад імя Арт-           суполкі)
          У абодвух дакладах неаднаразова быў узгаданы і сам  Тадэвуш Рэйтан.

















Удзел у Каладзееўскіх чытаннях
Удзел у Каладзееўскіх чытаннях
29 лістапада ў Барысаўскай цэнтральнай раённай 
бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева прайшла V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каладзееўскія чытанні”, прысвечаная 155-годдзю з дня нараджэння І.Х. Каладзеева.У чытаннях прыняла ўдзел загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Уладзіміраўна Кірэева з дакладам “Крыніцы фарміравання збору І.Х.Каладзеева (па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)”. Канферэнцыя была арганізавана Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам, Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імяІ.Х.Каладзеева, домам-сядзібай І.Х.Каладзеева, Клубам-сядзібай “Бівак” (г. Барысаў).
На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева Галіна Міхайлаўна Слесарэнка. У мерапрыемстве з дакладамі прынялі ўдзел даследчыкі і спецыялісты Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана (г. Баранавічы), газеты “Гоман Барысаўшчыны”, Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Іркуцк, Расія), Екацярынбургскай ваенна-гістарычнай суполкі “Горны шчыт” (г. Екацярынбург, Расія). Пад час работы канферэнцыі разглядалася значэнне асобы І.Х. Каладзеева ў захаванні і увекавечванні гісторыі вайны 1812 г. у Барысаве і Барысаўскім раёне, укараненне інавацыйных форм і метадаў папулярызацыі тэмы вайны 1812 г. у асветніцкай дзейнасці ўстаноў культуры і адукацыі раёна, вынікі археалагічных даследаванняў у раёне ракі Бярэзіна, маршруты руху “Вялікай арміі” Напалеона ў раёне Барысава, дзейнасць сучасных аматарскіх аб’яднанняў па ваенна-гістарычным мінулым Барысаўскай зямлі.
У рамках канферэнцыі адбылася экскурсія па экспазіцыі дома-сядзібы І.Х. Каладзеева і аўтарскай выстаўцы ваенна-гістарычнай мініяцюры мастака Ігара Гарбунова. Таксама ў доме-сядзібе адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “1812. Першая Айчынная”.




http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=111512&lang=be&rubricId=711

Комментариев нет:

Отправить комментарий