среда, 25 марта 2015 г.

Арыенціроўка на Арт-суполку на 2015 год




З мэтай папулярызацыі імёнаў і ўшанавання памяці Герояў Надзвычайнага сойму Рэспублікі Абодвух Народаў, які адбыўся 242 гады таму (распачаўся 19 красавіка  1773 годзе)– ліцьвінаў-беларусаў Тадэвуша Рэйтана, Самойлы Корсака, Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага , а таксама іх знакамітых сваякоў, Арт-суполка запланавала шэраг мерапрыемстваў, якія ўжо адбыліся , або яшчэ наперадзе.
1. У гэты юбілейны год , нагадаю, што дзякуючы інфармацыі, якую нам пашанцавала адкрыць, у гэтым годзе мы святкуем 275-ю гадавіну з Дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1740 -1780). Разам з тым ,  270-ю з Дня нараджэння Самойлы Корсака (1745-пасля 1812).
1.       Буйная мастацкая выстава “Тадэвуш Re:turn” (15 студзеня-24 сакавіка) у Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі, Менск
2.      2.  Удзел у праграме Мікалая Паграноўскага на Радыё-культура, прысвечанага выставе, ушанаванню памяці нашых Нацыянальных Герояў – Т.Рэйтана, С.Корсака , а таксама  дзейнасці Арт-суполцы.  12 сакавіка .
3.     3.   У 242-ю гадавіну Наваградскага сойміку, які абраў Т.Рэйтана і С.Корсака пасламі на Надзвычайны сойм Рэспублікі Абодвух Народаў 1773-75 гг. , была праведзена імпрэза сумесна з Гісторыка –краязнаўчым музэем г.Наваградка.   Былі намацаны далейшыя кропкі супрацоўніцтва паміж музэямі Наваградка і Арт-суполкай.
Удзел бралі: З.Юркевіч і А.Родзін ,А. Прохарава і К.Маркевіч (Арт-суполка) ,й сябра суполцы -У.Арлоў (кінарэжысер, пісьменнік).  
Былі прадэманстраваны дакументальныя стужцы: “Аліна Рэйтан. Апошняя з роду” (рэж. А.Ясінская), “Тадэвуш Рэйтан.Беларускі Дон-Кіхот” (рэж.У.Бакун, АНТ). Прагучалі маналогі выступоўцаў , за якімі наступствавалі дыскусіі.
4.       4. 24 сакавіка, у апошні  дзень  выставы ў Нацыянальнай Бібліятэцы, у рэдакцыі газэты “Культура” быў праведзены круглы стол “па тэме “Забытыя імёны герояў: культурныя стратэгіі і практыка вяртання”, прымеркаваным да выстаўкі “Тадэвуш RE:turn" у Нацыянальнай бібліятэцы. У рамках сустрэчы былі абмеркаваны тыя рэальныя магчымасці, якія мае ў цяперашні момант дзяржава і грамадства па ўвекавечванні памяці выбітных постацяў беларускай гісторыі. Прынамсі адным з вынікаў круглага стала будзе вялікая публікая ў “Культуры”.
Удзел у працяглай і насычанай эмоцыямі падзеі бралі:
Вядучыя -Ілля Свірын і Кастусь Антановіч – журналісты газеты “Культура”. Сябры Арт-суполцы.
Іван Сацункевіч – гісторык, прадстаўнік тапанімічнай камісіі па найменаванню і перайменаванню вуліцаў г.Менску пры Менгарвыканкаме
Уладзімір Арлоў- кінарэжысер, пісьменнік. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Суша – гісторык, намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі
Алесь Жлутка –філолаг (лацініст), гісторык . Інстытут Гісторыі РБ. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Родзін – мастак жывапісец, сузаснавальнік Арт-суполцы, супракуратар фестывалю “ДАХ”.
Віктар Скарабагатаў – оперны спявак, выкладчык, музыказнаўца ,кіраўнік “Беларускай капэлы”
Дыяна  Трысцень – намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама
Наталля Скрыпнік- метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкага райвыканкама
Зьміцер Юркевіч – дасьледчык “рэйтаназнаўца”, заснавальнік Арт-суполцы , супракуратар фестываля “ДАХ”.
Алена Прохарава-  харэограф, сяюра Арт-суполцы
Кацярына Маркевіч -дызайнер, сябра арт-суполцы 

Аб выніках , як і заяўлена ў прадмове чытачы змогуць даведацца ў бліжэйшых нумарах “Культуры”.
5.       У Дзень Рэспубліканскага суботніка, які ў гэты год амаль супаў з гадавінай варшаўскага сойму, Героямі якога і сталі нашы землякі, ізноў (у трэцці раз) едзем у Грушаўцу на ..суботнік.  Як вядома, у гэты самы дзень Ляхавіцкі райвыканкам праводзіць буйны суботнік ( у другі раз) на тэрыторыі сядзібнага комплексу там жа.  Аб’яднаем высілкі.
Запрашаем усіх цікаўных далучыцца!

6.       5. З 29 траўня , у “Пружанскім палацыку” (г.Пружаны) праводзім фестываль “Рэха-Даху” –ІІІ “"Вольныя духам - Вялікалітвы сыны" . Запрашаем далучацца мастакоў, фатографаў з Берасцейшчыны  і іншых рэгіёнаў .
7.      6.  У самым пачатку чэрвеня –маленькі мастацкі пленэр у Грушаўцы. Вынікі працы якога будуць прадэманстраваны пад час наступнай імпрэзы.
8.       7. 15 чэрвеня-1 ліпеня , у менскім Палацы  Мастацтва сумесна з БСМ праводзім фестываль ДАХ-XXVIII “ РЭЙТАН”. ДАХ будзе функцыяніраваць у звычаным для Палаца рэжыме – з штодзённымі мерапрыемствамі (канцэрты і г.д.). Таму, запрашаюцца ўсе і ўсе.
9.       8. У жніўні  плануецца фестываль ДАХ-XXIX у Грушаўцы.
9. 
а  таксама невялічкая імпрэза ў Івянцы,горадзе, блізу якога нарадзіўся, жыў і дзе знайшоў свой апошні спачын Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751?- 1817 -1819??), паплечнік Тадэвуша Рэйтана і Самойлы Корсака па сойму. Правядзенне мерапрыемства плануецца  на базе гісторыка-краязнаўчага музэя. Мэта – паспрыяць ушанаванню памяці С.Багушэвіча на яго Малой Бацькаўшчыне.

А далей-будзе далей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий