среда, 25 марта 2015 г.

“Забытыя імёны герояў: культурныя стратэгіі і практыка вяртання”


24 сакавіка, у апошні  дзень  выставы ў Нацыянальнай Бібліятэцы, у рэдакцыі газэты “Культура” быў праведзены круглы стол “па тэме “Забытыя імёны герояў: культурныя стратэгіі і практыка вяртання”, прымеркаваным да выстаўкі “Тадэвуш RE:turn" у Нацыянальнай бібліятэцы. У рамках сустрэчы былі абмеркаваны тыя рэальныя магчымасці, якія мае ў цяперашні момант дзяржава і грамадства па ўвекавечванні памяці выбітных постацяў беларускай гісторыі.Прынамсі адным з вынікаў круглага стала будзе вялікая публікая ў “Культуры”.
Удзел у працяглай і насычанай эмоцыямі падзеі бралі:
Вядучыя -Ілля Свірын і Кастусь Антановіч – журналісты газеты “Культура”. Сябры Арт-суполцы.
Іван Сацункевіч – гісторык, прадстаўнік тапанімічнай камісіі па найменаванню і перайменаванню вуліцаў г.Менску пры Менгарвыканкаме
Уладзімір Арлоў- кінарэжысер, пісьменнік. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Суша – гісторык, намеснік дырэктара Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі
Алесь Жлутка –філолаг (лацініст), гісторык . Інстытут Гісторыі РБ. Сябра Арт-суполцы.
Алесь Родзін – мастак жывапісец, сузаснавальнік Арт-суполцы, супракуратар фестывалю “ДАХ”.
Віктар Скарабагатаў – оперны спявак, выкладчык, музыказнаўца ,кіраўнік “Беларускай капэлы”
Дыяна  Трысцень – намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама
Наталля Скрыпнік- метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Ляхавіцкага райвыканкама
Зьміцер Юркевіч – дасьледчык “рэйтаназнаўца”, заснавальнік Арт-суполцы , супракуратар фестываля “ДАХ”. 
Алена Прохарава-  харэограф, сяюра Арт-суполцы
Кацярына Маркевіч -дызайнер, сябра арт-суполцы

Аб выніках , як і заяўлена ў прадмове чытачы змогуць даведацца ў бліжэйшых нумарах “Культуры”.



Здымкі : Кацярына Маркевіч 

Комментариев нет:

Отправить комментарий