среда, 11 января 2017 г.

Захаваць і аднавіць! (ізноў пра гумно ў Грушаўцы)

Шаноўныя Сябры!
Сябра нашае суполкі Анатоль Новікаў распачынае на Талацэ чарговы праект суполкі, галоўнай мэтай якога з'яўляецца аднаўленне старажытнага і ўнікальнага для нашае краіны гумна (канец ХІХ ст.) , якое ўваходзіць у склад сядзібнага комплекса Рэйтанаў у в. Грушаўка.
Нагадаем, што улетку 2015 года гумно моцна пацярпела ад урагана. Быў вывалены ўчастак сцяны і часткова пашкоджаны дах. Далей "дапамаглі" людзі. Ад выключэння са спіса аб'ектаў комплекса, гумно, як "аварыйнае" ўдалося абараніць. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы падтрымцы нашых захадаў з боку газеты "Культура", Міністэрства культуры і прафесару архітэктуры Сяргею Сергачову, які напісаў для "К" артыкул (глядзі блог)!
32ab48713ccd3f5157cdf9041a65.jpeg
Але, пакуль мы змагаліся і змагаемся за шчасце ў "фб"-"вк" "дбайныя рукі" працягваюць расцягваць гумно па бярвяну-па дошцы. І новыя сляды дзейнасці "чалавека" добра бачна пры кожным чарговым наведванні Грушаўкі.
Спадзяемся, што з выхадам справы аднаўлення сядзібы роду Рэйтанаў на дзяржаўны ўзпровень (а гэта ўжо ёсць здзейсніўшымся фактам!), і пытанне захавання і аднаўлення гумна атрымае другое дыханне. 

Гэты праект на платформе Талака, мусіць стаць паваротна-незваротным крокам у важнай справе!
І ў ёй нам, без шырокай падтрымцы грамадскасці і словам і рухам, ніяк не абыйсціся!
Далучайцеся да праекта!!
Калі ласка, рабіце (ці, хаця б,раз зрабіце) рэпост!
Зьміцер Юркевіч
"Усё ў дом!" 
Старонка праекта-

Комментариев нет:

Отправить комментарий