понедельник, 10 июля 2017 г.

"Таямніцы Міцкевіча па мячы" (частка IV), і ўсе папярэднія

Выйшла чацьвёртая  чатка нашага "дакументальнага" апавядання "Таямніцы Міцкевіча па мячы". Цыкл, які задумваўся як чатырохчастковы, завершаны. Нагадаем, што ён быў прысвечаны цалкам невядомай(!) старонцы радаводу вядомага беларускага паэта Адама Міцкевіча, і датычыцца ягонай бабкі, кальвіністкі Тадоры з Пянкальскіх.Дакладней, усе продкі Тадоры, якія сталі вядомы ў выніку розшуку, аказаліся кальвініскага веравызнання. Прычым, некаторыя з іх уваходзілі ў склад кліентэлы біржанскай лініі Радзівілаў,Крыштапа,  Януша і Багуслава, якія былі апошнімі абаронцамі пратэстантызма ў ВКЛ. І, дарэчы, не проста кліентэлы, але былі і асабістымі сакратарамі Радзівілаў!

На дадзены момант, радавод Адама Міцкевіча па бабке становіцца самым даследаванным з ўсіх іншых галін. І маецца інфармацыя пра некаторых продкаў Тадоры, якая сягае ў 1560-я гады.

Нажаль, што датычна ўласна Міцкевічаў, то тут ..сотгадовымі стараннямі міцкевічазнаўцаў далей пачатку XVIII ст. прабіцца пакуль што, не ўдалося. Дакладна вядомы толькі прадзед Адама, Ян (сын якога, Якуб- муж Тадоры Пянкалькай). Звесткі, датычныя бацькі Яна, Крыштапа (?), пакуль што выклікаюць сумнівы ў дасьледчыкаў, і не могуць лічыцца фактам.

Нагадаю, што перад гэтым цыклам у "Культура" друкаваўся іншы, які меў "арыгінальны" назоў "Таямніцы Міцкевіча па кудзелі". Упершыню, чытачу былі прадстаўлены ўнікальныя звесткі пра род Маеўскіх, з якіх паходзіла Барбара, маці паэта. У першую чаргу,  метрыкі хросту Барбары і яе сястры блізняшкі Марыі, а таксама метрыка шлюбу яе бацькоў - Мацея Маеўскага і Ганны з Гарэшкаў (Арэшкаў). А таксама, дакументальныя звесткі пра шляхетных наваградскіх продкаў Мацея аж да 1670-х (1650, пад сумнівам). Зоразумела, што гэта інфармацыя ёсць дэфенестрацыяй для сторой байкі аб паходжанні маці паэта з паслядоўнікаў габрэйскага "месіі" Якуба Франка, пік дзейнасці якога прыйшоўся на 1760-я гг.

Наперадзе чытача чакаюць іншыя цікавосткі з радавода Адама Міцкевіча (так-так),  Ігната Дамейкі і безумоўна, Тадэвуша Рэйтана і ягоных вядомых сваякоў...



Частка І
https://reyten.blogspot.com.by/2017/04/blog-post_21.html

Частка ІІ
https://reyten.blogspot.com.by/2017/05/blog-post_24.html

Частка ІІІ
https://reyten.blogspot.com.by/2017/06/24-2017.html

Частка IV








 

Комментариев нет:

Отправить комментарий