понедельник, 2 октября 2017 г.

Вандроўка "Шляхам філаматаў-філарэтаў" 30 верасня 2017

Маршрут: 
Менск-Завоссе-Туганавічы -Свіцязь-Наваградак-Карэлічы-Мір-Менск

Лагічным працягам круглага стала і адкрытай выставы, на наступны дзень стала аўтобусная вандроўка пад умоўнай назвай "Шляхам філаматаў-філарэтаў", якую арганізаваў Музей беларускай літаратуры.

Акрамя запрашэння далучыцца да вандроўкі, прагучала прапанова трошкі распавесці пра асобаў, якія ўславілі  гэту куток беларускай зямлі, а таксама пра падзеі і мясціны, якія ляглі ў "канву" маршруту.

Зразумела, што не адгукнуцца на такую прапанову было нельга. Пагатоў, гэты  маршрут амаль цалкам адпавядаў нашаму маршруту "Шляхам Тадэвуша Рэйтана", якім штогод наша Арт-суполка напрыканцы кастрычніка "адзначае" гадавіну нараджэння Тадэвуша Рэйтана (+- 28 кастрычніка 1740).
Таму, раз пораз,  калі асноўны экскурсавод сп.Антон Астаповіч перадаваў вясло стырнавога мне, вандроўнікі,  чулі і пра Тадэвуша Рэйтана ,  і пра падзеі 1773 года, і пра Міцкевічаў- Дамейкаў , і шмат чаго яшчэ.
Вандроўка, дзякуючы мастацкаму элементу - балу (ідэалагічным надхняльнікам якога стала спадарыня Алена Прохарава), спевам пад гітару ў Завоссі, Туганавічах, Карэлічах, вершам, пакінула неверагодныя ўспаміны!

Спадзяемся, што ў будучыні гэты шлях трохі пашырыць сваю геаграфію і закране тыя мясціны, якія самым непасрпэдным чынам звязаны з радаводам Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі і, магчыма, Тадэвуша Рэйтана, чыя асоба высока шанавалася і філаматамі і філарэтамі .

       З.Юркевіч




Антон Астаповіч "за стырном" экскурсізма. 


Завоссе












Традыцыйны малочны кактэйль




Майстар-клас


Андрэй Мельнікаў і "Пан Тадэвуш"




Тадэвуш Рэйтан







Туганавічы








Камень філарэтаў





Наваградак




Кантэйнеры для збора змецця. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий