суббота, 7 октября 2017 г.

Адкрыццё выставы "героі выходзяць з ценю" . 6 кастрычніка , 2017. Івянец

6 кастрычніка ў Івянецкім музее традыцыйнай культуры, са спазьненнем на тры гады,  была адкрыта выстава, прысвечаная Героям 1773 года.
Такім чынам мы адзначылі 200-угодкі смерці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, паплечніка Тадэвуша Рэйтана і Самуэля Корсака .
Адкрыццё выставы -імпрэзы адбылося і прайшло  ў надзвычай цёплай атмасферы. Было вельмі прыемна бачыць , што цікавасць да тэмы ёсць у вялікай колькасці жыхароў Івянецкай зямлі!  
Пасля вітальных словаў і прадстаўлення ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктарам музея спадарыняй Валянцінай Адамовіч, выступілі арганізатары і аўтары выставы - Алесь Родзін (мастак і аўтар прац) і Зьміцер Юркевіч (рэйтаназнаўца, "гістарычны кансультант" Алеся Родзіна). 
Пасьля невялічкай прадмовы сабраўшымся быў паказаны дакументальны фільм Уладзіміра Бакуна "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ). За чым распачалася невялічкая лекцыя (З.Ю.),пад час якой выкрываліся хібы, міфы "рэйтаназнаўства", а таксама было расказана. аб жыццёвым лёсе Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, ураджэнца Івянецкай зямлі.
Не абыйшлося без дыскусій і  цікавых успамінаў. А таксама без традыцыйнага "Паланэза" ініцыіраванага спадарыняй Аленай Прохаравай.
Прагучалі і прапановы распачаць працэс ушанавання памяці С. Б-М. на роднай яму зямлі. Без сумніву, раней ці пазьней гэта адбудзецца, бо ня можа не адбыцца. Але, пачынаць трэба ўжо цяпер!

Дзякуй вялікі і дырэкцыі музея і шаноўным наведвальнікам выставы!
Спадзўяемся, што традыцыя адзначаць дзень памяці Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (28 жніўня), так удала пачатая, не перарвецца!

З.Юркевіч  

                              

                              Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
                                       Івянецкі музей традыцыйнай культуры 

                                                    “Героі выходзяць з ценю”
Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямлі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817).

Выстава складаецца з 27 графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі Беларусі, – варшаўскі сойм 1773 года, на якім карумпаваныя паслы, сенатары і міністры ўзаконілі Першы падзел Беларусі і Польшчы. Цэнтральнымі асобамі тых падзей сталі паслы-беларусы – наваградцы Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак і пасол з Меншчыны, Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, якія на чале паслоў ад ВКЛ мужна выступілі ў абарону незалежнасці Бацькаўшчыны. Іх непахістная пазіцыя, непадкупнасць і бясстрашнасць сарвалі покрыва легітымнасці з Падзела краіны і… прынеслі ім сусветную славу. А імя Тадэвуша Рэйтана, які стаяў на чале беларускіх паслоў, з цягам часу стала сінонімам слова “патрыёт”.

Станіслаў (1752 - 28 жніўня 1817) нарадзіўся ў сям’і полацкага стражніка Мікалая і стольнікоўны менскай Феліцыяны  з Быкоўскіх Багушэвічаў-Мінькоўскіх. У 1756 годзе страціў бацьку. З маладых гадоў захаваў шчырае сэрдца, любоў і адданасць роднай зямлі. Вучыўся ў Віленскім “Collegium Nobilium”. На менскім сойміку 22 сакавіка 1773 года атрымаў чым менскага ротмістра і быў абраны паслом на варшаўскі сойм. На якім далучыўся да патрыятычнай грамады паслоў з ВКЛ.Доўгі час выконваў функцыі  Менскага земскага суддзі, быў паслом на Галоўны трыбунал ВКЛ. У 1812 годзе быў прызначаны камісарам у 20 уланскі полк новаствораннага войска ВКЛ, які змагаўся за аднаўленне незалежнасці дзяржавы нашых продкаў. Быў ганаровым грамадзянінам Менска. Жанаты быў на Тарезе з Іваноўскіх, з якой меў восемь дзяцей. Але, бацьку перажыла толькі адна дачка Фаўстына, якая была ў шлюбе з менскім падкаморыям Атаназіем Прушынскім. Пахаваны Станіслаў, разам з братам Міхалам (пам. 26 снежня 1826 г.)  у сутарэннях францішканскага касцёла у Івянцы, блізу якога жыў, у вёсцы Літва. Нажаль, магіла Героя не захавалася.

Шмат якія выбітныя дзеячы беларускай гісторыі пакуль не дачакаліся ўшанавання на радзіме. Сярод іх і героі сойму 1773 года. Гэта выстава, а таксама іншыя, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі – Менску, Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах і г.д., мае асветніцкі характар і прыспешвае працэс вяртання з небыцця іх імёнаў. Вяртанне імёнаў і ўшанаванне на дзяржаўным узроўні, надаўшы іх ганаровае імя плошчам, вуліцам, паркам, школам, усталяваўўшы помнікі і памятныя дошкі ў мясцінах, звязаных з іх асобамі.


Выстава будзе працаваць з 6 кастрычніка да 6 лістапада 2017 года.

        Куратары і аўтары графічнага шэрага :
Зміцер Юркевіч, гісторык-рэйтаназнаўца,
Алесь Родзін, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў,
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
www.reyten.blogspot.com

Івянецкі музей традыцыйнай культуры 



Куток беларускіх Герояў, разьбяр спадар Апалінар Пупко





Мантаж выставы 
 



Быў заўважаны нехта, вельмі падобны на "Кухмістра Верашчака"


Спадары Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч рыхтуюць прамовы ) 



Невядомыя куткі Івянца

Касцёл братоў-франціканцаў, дзе, згодна з "фармулярам" знайшлі апоні спачын Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1817)  і яго брат Міхал (1826г.)


Цікавостка...






Кава-паўза на ўзбярэжжы

Спадарыні-спадары:
Таццяна Галінская, ганаровы сябра Арт-суполкі, вядучая некаторых з нашых імпрэзаў
Алена Прохарава, ганаровы сябра Арт-суполкі, харэограф
Алесь Родзін, сусветна вядомы мастак-жывапісца і , па -сумяшчальніцтву, сузаснавальнік Арт-суполцы. 


Выкладзеная "смальтай" прыстань №1 




Пасля уступнага слова дырэктара музея спадарыні  Валянціны Адамовіч, слова ўзялі госці і арганізатары выставы - Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч



Прагляд дакументальнай стужкі "Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот" (АНТ)


Бурлівае абмеркаванне месца пахавання Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага. 



Традыцыйны ўжо "Паланэз" і яго надхняльніца -спадарыня Алена Прохарава



Працяг дыскусіі і ўспаміны


Усім прысутным быў зроблены невялічкі падарунак

Image result for календар 2017 арт-суполка

Экспазіцыя









Хмару-спіріт нам на развітанне!


Комментариев нет:

Отправить комментарий