воскресенье, 1 октября 2017 г.

Выстава "“Героі выходзяць з ценю”, 6 кастрычніка 2017 года. Івянец

                            Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
                                       Гісторыка-краязнаўчы музей г. Івянец

                                                                 ПРЭС-РЭЛІЗ

6 кастрычніка, а 15 гадзіне, у гісторыка-краязнаўчым музеі г. Івянца адкрыецца мастацкая выстава “Героі выходзяць з ценю”. Выстава прысвечана памяці выбітных дзеячаў беларускай гісторыі XVIII ст., сярод якіх і ураджэнец Івянецкай зямллі Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі (1751-1817).
Выстава складаецца з 29 графічных прац, якія ілюструюць адзін з найбольш трагічных момантаў гісторыі Беларусі, – варшаўскі сойм 1773 года, на якім карумпаваныя паслы, сенатары і міністры ўзаконілі Першы падзел Беларусі і Польшчы. Цэнтральнымі асобамі тых падзей сталі паслы-беларусы – наваградцы Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак, а таксама пасол з Меншчыны Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі, якія мужна выступілі ў абарону незалежнасці Бацькаўшчыны. Іх непахістная пазіцыя, непадкупнасць і бясстрашнасць сарвалі покрыва легітымнасці з Падзела краіны і… прынеслі ім сусветную славу. А імя Тадэвуша Рэйтана, які стаяў на чале беларускіх паслоў, з цягам часу стала сінонімам слова “патрыёт”.
Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі з маладых гадоў захаваў шчырае сэрдца, любоў і адданасць роднай зямлі. Доўгі час выконваў функцыі урадніка Менскага ваяводсва, а ў 1812 годзе быў прызначаны камісарам у 20 уланскі полк новаствораннага войска ВКЛ, які змагаўся за аднаўленне незалежнасці дзяржавы нашых продкаў. Быў ганаровым грамадзянінам Менска, але пахаваны разам з братам у Івянцы, у сутарэннях францішканскага касцёла.
Шмат якія выбітныя дзеячы беларускай гісторыі пакуль не дачакаліся ўшанавання на радзіме. Сярод іх і героі сойму 1773 года. Гэта выстава, а таксама іншыя, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі – Менску, Наваградку, Пружанах, Баранавічах, Ляхавічах і г.д., мае асветніцкі характар і прыспешвае працэс вяртання з небыцця іх імёнаў.
Падчас адкрыцця гледача чакае невялікая лекцыя аб падзеях 1773 года, жыццёвым шляху Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага, дэманстрацыя дакументальнага фільма “Тадэвуш Рэйтан. Беларускі Дон-Кіхот” (рэж. Ул. Бакун, “АНТ”).
Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыей сваёй краіны, наведаць выставу!
Выстава будзе працаваць з 6 кастрычніка да 6 лістапада 2017 года.

Куратары і аўтары графічнага шэрага :
Зміцер Юркевіч, гісторык-рэйтаназнаўца,
Алесь Родзін, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў,

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
+375 33 375 72 50
lefthunder@gmail.com
http://reyten.blogspot.com.by/

Комментариев нет:

Отправить комментарий