суббота, 3 февраля 2018 г.

Да 100-годдзя абвяшчэння БНР наш новы календар!

Аснову календара прадстаўляе малюнак вядомага беларускага графіка Паўла Татарнікава                                                               "Тадэвуш Рэйтан" (2015).

Год таму, выйшла першая версія календара, які , дзякуючы спонсарскай дапамозе некаторых тыпаграфій, разыйшоўся па ўсёй Беларусі! 
Гэтым разам, мы прысвячаем яго ня толькі  Тадэвушу Рэйтану, але і 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі! 
І гэтае спалучэнне не выпадак. Без гераічнага чыну Рэйтана у 1773 годзе, верагодна, не было б нічога і ў 1918... 

Календар можна будзе атрымаць у падарунак на нашым фестывалі, які адбудзецца 17 лютага, у прасторы ВЕРХ (Менск, вул.Куйбышава, 22)


5 комментариев:

  1. Калі б вы на ім пазначылі даты значных падзей 1914-1922 было б крыху карысней. Бо большасьць лехтарату паранйшаму лічыць, што цара скінулі бальшавікі, а БНР заснавалі немцы. Добрая храналогія сабрана тут
    http://history-belarus.by/pages/terms/bnr_chrono.php

    ОтветитьУдалить
  2. Дзякую за Ваш каментар! Прапановы добрыя, але, на жаль, на гэтым календары мы іх ужо не змесцім. Думка пра 100 год БНР з'явілася ў апошні момант перад адпраўкай на друк. Прыйшлося пераробліваць гатовы макет. І зараз унесці змены не прадстаўляецца магчымым! Таму, гэты варыянт застанецца такім, якім ёсць. Але, на будучыню , прапанову ўлічым!

    ОтветитьУдалить
  3. «246-м угодкам Першага падзелУ»

    http://slounik.org/search?un=0&search=падзел&dict=nazounik

    ОтветитьУдалить
  4. «наш новы калЯндар!» (праз «Я» пісалася і да рэформы 2008г.)

    http://www.skarnik.by/tsbm/30899

    ОтветитьУдалить
  5. Паводле афіцыйнага правапісу, пэўна, «ліЦВін»

    ОтветитьУдалить