вторник, 4 февраля 2014 г.

НАШЫ АРТЫКУЛЫ



№34 верасень 2014



DACh_00




Памяці Тадэвуша Рэйтана


«Вяртанне» ДАХУ!
 Сёлета 23 жніўня сядзіба Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка, што непадалёк Ляхавічаў, зноў зведала «нашэсце». Але калі пад час войнаў і зменаў рэжымаў нашэсці выклікалі жах у месцічаў, то гэтым разам яны глядзелі на новых людзей з усмешкамі на тварах, не хаваючы радасці. Чаму? Таму што ДАХ, фестываль сучаснага мастацтва, вярнуўся на Грушаўскую зямлю. Не такі маштабны, як летась, але вельмі насычаны, а галоўнае – чаканы!
Фестываль ДАХ-XXV «Вяртанне», які ладзіла Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, атрымаў такую назву невыпадкова. Гэта і вяртанне самой падзеі ў Грушаўку (закладзеная ў свой час традыцыя была падтрыманая ўладамі Ляхавіцкага раёна), і працяг вяртання асобы Т. Рэйтана да роднага ганка, да свайго народа. Але ёсць і яшчэ два вяртанні – культурнага жыцця ў закінутую сядзібу і надзеі на тое, што ўсё ж такі вышэйшыя ўлады звернуць увагу на занядбаную святыню Беларусі, на тое месца, дзе нарадзіўся патрыёт гэтага краю, сапраўдны ліцвін-беларус, мужны абаронца і гонар нашай зямлі.
Чытаць далей…
DACh_01Каб ушанаваць памяць Т. Рэйтана, у Грушаўцы сабраліся музыкі, мастакі, паэты, рэжысёры ледзь не з усёй Беларусі, а таксама шмат месцічаў з Грушаўкі, Пашкоўцаў, Канюхоў, Ляхавічаў. Сярод іх былі і тыя, хто яшчэ памятае добрай памяццю апошніх Рэйтанаў. На жаль, з кожным годам іх усё меней… Час бярэ сваё.
У фестывалі бралі ўдзел Капэла Алеся Лася, гурт «Міжрэчча» (в. Пагост Жыткавіцкага раёна), музыкі Віктар Сямашка, Раман Яраш, Цімох Авілін і Павел Селівончык (праект «Беларускі гарадскі раманс 20 – 30-х гадоў ХХ ст.»), Аляксей Жбанаў (праект «Песні філаматаў і філарэтаў “Натхнёныя подзвігам Рэйтана”») ды іншыя, паэты Уладзімір Мароз і Іосіф Бацечка, мастакі Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак, а таксама фатографы Алена Ясінская, Насця Трусава, Крысціна Булас і Каміла Янушкевіч. Спецыяльным госцем фэсту былі курсы беларускай мовы «Мова нанова – Баранавічы» (выкладчык – Юлія Траццяк). Іх удзельнікі зладзілі акцыю па новым для Беларусі віду вулічнага мастацтва – ярнбомбінгу – і ўпрыгожылі дрэва каляровымі вязанымі шалікамі. Адбыўся і запланаваны кінапаказ дакументальных стужак «Тадэвуш Рэйтан: Беларускі Дон-Кіхот» (АНТ), «Апошняя з роду» (прысвечаны Аліне Рэйтан) і «Мясцовы анёл» рэжысёра Алены Ясінскай.
DACh_02Асобна трэба вылучыць стрыжнявы праект экспазіцыі – буйны графічны цыкл «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі» Алеся Родзіна і Змітра Юркевіча. Больш чым на 30-і працах разгарнулася сапраўдная энцыклапедыя радаводу Т. Рэйтана, а таксама яго жыцця ад нараджэння да смерці. Праект рыхтаваўся цягам года адмыслова для гэтай выстаўкі, але, што праўда, ужо часткова быў прадэманстраваны ў мінскім Палацы мастацтва і ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».
Нагадаем чытачам, што ў наступным годзе спаўняецца 275 гадоў з дня нараджэння Т. Рэйтана, таму мы працягваем папулярызаваць яго імя. А гэта значыць, сёлета адбудзецца яшчэ не адна імпрэза, звязаная з імёнамі Т. Рэйтана, С. Корсака і С. Багушэвіча-Мінькоўскага. Запрашаем далучацца да руху!
 Зміцер ЮРКЕВІЧ, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана









№18 (515) , травень 2014 г.

Пахаваньне "Пад грабам" 













Калі і дзе нарадзіўся тадэвуш Рэйтан?
№7 (504) люты 2014
частка І




№ 09 (506), сакавік 2014
Паходжаньне Тадэвуша Рэйтана
(Калі і дзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан? , частка ІІ)
(ад аўтара, назоў артыкулу у газэце ( "Паходжаньне")не адпавядае тэме артыкулу, відавочна адбыўся нейкі збой  настроек. Таму дадаем свой (у дужках))





№ 44 (493),лістапад 2013









ПОМНІКІ ТВАЁЙ КРАІНЫ

17.09.2013 


Навошта гарадам патрэбны помнікі выдатных асоб
Час ідзе. А помнікаў выдатным дзеячам Беларусі на вуліцах Мінска больш не становіцца… У гасцей, турыстаў, бізнесменаў складваецца, магчыма, памылковае уражанне, што Беларусь не толькі не мае адметных асоб, але і ўвогуле не мае сваёй уласнай гісторыі. Гэта, між іншым, адбіваецца і на іх стаўленні да беларусаў у свеце. Як бы вы паставіліся да чалавека, які не шануе памяці сваіх продкаў, не цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй краіны, не можа з захапленнем распавесці пра нейкіх знакавых асоб сваёй краіны? Калі вы маеце нейкія духоўныя патрэбы, вышэйшыя, чым стандартны набор турыста — бар, праменад, гатэль — то такі суразмоўца не выкліча ў вас асаблівага захаплення.
Некалі Зміцер Санько, галоўны рэдактар кніжнай серыі «Нашы славутыя землякі», у артыкуле «На прэстыжных месцах» («Культура», № 29 / 897 за 2009-07-18) пісаў: «Зразумела, што ў перспектыве ў Мінску мусяць паўстаць таксама помнікі каралю Міндоўгу, вялікім князям Вітаўту і Жыгімонту Старому, найвышэйшым гетманам Канстанціну Астрожскаму і Яну Каралю Хадкевічу, канцлерам Астафею Валовічу і Льву Сапегу, дзяржаўным дзеячам Тадэвушу Рэйтану і…». Тут варта спыніцца.


працяг па спасылцы
                                                    http://zviazda.by/2013/09/14611.html







ЗНАКАМІТЫ  ПАПЛЕЧНІК РЭЙТАНА
(артыкул прысвечаны Станіславу Багушэвічу -Мінькоўскаму)
6 верасня 2014


Што "са стoлі", а што — не Сенсацыі і “сенсацыі” жыццяпіса Тадэвуша Рэйтана


Наўрад ці знойдзецца ў нашай гісторыі герой, з якім звязана больш загадак, чым з Тадэвушам Рэйтанам, наваградскім падкаморным, паслом на Надзвычайны Сойм Рэчы Паспалітай 1773 — 1775 гг. Але навукоўцам і дасюль не вядомыя ні дакладная дата ды месца нараджэння, ні прычына смерці і нават месца спачыну чалавека, імя якога залатымі літарамі павінна быць напісана на гістарычных скрыжалях Беларусі. Затое жыццяпісы ягоныя насычаны прыгожымі міфамі. Але, як вядома, праўда цікавейшая за байкі.
Адно з пытанняў датычыцца паходжання роду Рэйтанаў. Чый ён: ліцвінскі (беларускі) ці польскі? Галасы з-за Буга ва ўнісон безапеляцыйна абвяшчаюць: “Польскі!”, — іх рэха чуваць і ў нас. Але што кажуць крыніцы? Зазірнём у радавод. Першы з Рэйтанаў, які прыбыў на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, быў прускім рыцарам на службе Радзівілаў, а далей род глыбока пусціў карані ў нашу, а не ў польскую глебу. 300-гадовая гісторыя ліцвінскай галіны Рэйтанаў скончылася ў 1910-м у Грушаўцы, калі памёр апошні яе прадстаўнік — Язэп Рэйтан.


Метрыка давяршэння працэдуры хросту Тадэвуша Рэйтана.



Герб апошняга з Рэйтэнаў

Лёс капліцы на Ляхавіччыне, збудаванай па тэстаменце шляхціча


Першы Рэйтэн з’явіўся на нашых землях у самым пачатку 1600-х гадоў з Прусіі. Пахаваны быў у 1639-м у Сталовічах. Апошні ж — Юзаф — нарадзіўся 7 студзеня 1857 года. 17 жніўня 1910-га пасля працяглай і цяжкай хваробы ён памёр у новым сядзібным будынку ў Грушаўцы, што на Ляхавіччыне. Месца, дзе павінны былі пахаваць ягонае цела, Юзаф абраў загадзя: ім стаў пагорак, што дамінуе па-над наваколлем. Згодна з тэстаментам, на гэтым месцы з адмысловай фундацыі Юзафа пазней мусілі пабудаваць капліцу, дзе знайшлі б спачын апошнія з Рэйтэнаў: бацькі Юзафа, сястра, а таксама дзед, падпалкоўнік напалеонаўскіх войскаў, які змагаўся за Вялікае Княства Літоўскае.

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=9187



http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=9187




Лёс капліцы на Ляхавіччыне, збудаванай па тэстаменце шляхціча


(Заканчэнне. Пачатак у № 33.)

http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=9205




Падзяліць — не падзяліцца?

Скрушны лёс аднаго сядзібнага дома


Неўзабаве ў нас з’явіцца асаблівая нагода згадаць добрым словам Тадэвуша Рэйтана: 21 красавіка — 240-я ўгодкі тых адлюстраваных на славутай карціне Яна Матэйкі драматычных падзей, якія ўпісалі імя шляхціча з Навагрудчыны ў аналы не толькі беларускай, але і еўрапейскай гісторыі. Аднак ці многія суайчыннікі скарыстаюцца той нагодай, каб аддаць яму даніну пашаны? На жаль, ёсць пэўныя падставы ў гэтым сумнявацца. Бо і леташняе 270-годдзе самога Рэйтана прайшло ў нас амаль незаўважаным — у адрозненне ад суседняй Польшчы, якая ўжо здавён лічыць яго “сваім” нацыянальным героем. Ды і ў старым котлішчы роду — Грушаўцы, што на Ляхавіччыне, — пакуль не да святаў: сядзіба спакваля разбураецца...
Магчыма, яе стан — гэта акурат наступства таго, што мы па-ранейшаму не ўсведамляем, кім быў Тадэвуш Рэйтан і што ён зрабіў для гісторыі нашай краіны.



http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=8558






ГОЛАС РАДЗІМЫ


ДАХ-XXV "Вяртанне"
Грушаўка, 23 жніўня 2014 г.




Штотыдневiк «Голас Радзімы», №19(333), чацвер, 23 мая, 2013




Вяртанне на Бацькаўшчыну

У мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва прайшла вечарына памяці Тадэвуша Рэйтана



http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1369382523&archive=1370241278&start_from=&ucat=8&




Штотыдневiк «Голас Радзімы», №38(3350), чацвер, 3 кастрычніка, 2013



Вянок мастацтваў у Грушаўцы

На падворку старажытнай сядзібы Рэйтанаў, што ў Ляхавіцкім раёне, свята народнай культуры “З крыніц спрадвечных” ладзілася разам з фэстам эксперыментальнага мастацтва “ДАХ”


http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1381220786&archive=1381733388&start_from=&ucat=6&do=archives





Штотыдневiк «Голас Радзімы», №29(3341), чацвер, 1 жніўня, 2013



Вандроўкі ў Пружаны і ў вёску Грушаўку

У глыбінцы ладзяцца фэсты эксперыментальнага мастацтваЧаму мы выбралі для фэсту Пружаны? Бо сёлета ДАХ праходзіць пад сцягам вяртання на Бацькаўшчыну слаўнага імя Тадэвуша Рэйтэна. Цяпер пра яго амаль не ведаюць нават на Ляхавіччыне, яго малой радзіме. А гэта ж ён, мужны спадар Тадэвуш, стаў душой супраціву першаму падзелу земляў Вялікага Княства Літоўскага на варшаўскім надзвычайным сойме 1773 года. Як сцвярджаюць гісторыкі, раздзіралі тады Бацькаўшчыну на кавалкі Аўстрыя, Прусія ды Расія. Супраціў Рэйтэна падтрымалі амаль усе дэпутаты ВКЛ, ліцьвіны-беларусы з Наваградчыны, Меншчыны, Піншчыны. Сярод іх найбольш вядомыя Самуэль Корсак (у далейшым паплечнік Тадэвуша Касцюшкі) ды Станіслаў Багушэвіч.

http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1375448456&archive=1376057570&start_from=&ucat=6&do=archives


Штотыдневiк «Голас Радзімы», №16(3376), чацвер, 24 красавіка, 2014




Талака ў Грушаўцы

Дружна працавалі энтузіясты на тэрыторыі багатай на гісторыю сядзібы ў Ляхавіцкім раёнеСупольнай працай на тэрыторыі сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы адзначыла наша арт-суполка першую гадавіну дзейнасці. Згадвалі мы і 241-ю гадавіну пачатку Надзвычайнага сойму 1773 года: менавіта ён, як вядома, вывеў на першыя ролі ў вялікай драме аслабленай Рэчы Паспалітай Тадэвуша Рэйтана, шляхціца і гаспадара Грушаўкі. І вось родавае котлішча Рэйтанаў у чарговы раз стала месцам сустрэчы людзей, неабыякавых да беларускай гісторыі. Наша арт-суполка працавала на сядзібе і летась, а сёлета далучыліся супрацоўнікі газеты “Культура”, вядомы тэлевядучы праграмы “Вандроўкі дылетанта” Юры Жыгамонт, дырэктар Баранавіцкай мастацкай школы Анатоль Лабкоўскі, іншыя творчыя людзі. Мастак Алесь Родзін прадставіў у Грушаўцы некалькі буйных графічных прац з серыі, прысвечанай роду Рэйтанаў. 
Сабралася нас амаль 20 чалавек. Ды мушу прызнаць: на шчасце Грушаўцы, большасць працы зрабілі жыхары Ляхавіччыны. Падзея, можна сказаць, лёсавызначальная: новае кіраўніцтва раёна пастанавіла, што святое для беларусаў месца павінна мець належны выгляд. “Цудоўна папрацавалі! — казаў Юры Жыгамонт. — З Грушаўкі мы ўжо рабілі тэлеперадачы. На гэты раз асабліва ўразіла: прадстаўнікі ўлады паказалі, дзе варта прыкладваць сілы”. На працу выйшла каля сотні чалавек ад розных прадпрыемстваў, устаноў Ляхавіч, кіраўніцтва раёна. “Старшыні райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч і райсавета дэпутатаў Яўген Юрлевіч разам з работнікамі райвыканкама добраўпарадкавалі тэрыторыю палацава-паркавага ансамбля “Грушаўка,” — напісала райгазета “Ляхавіцкі веснік”, падаўшы ў інтэрнэт-версіі шэраг цікавых здымкаў Сяргея Варановіча. Як вядома, шануючы герояў Айчыны з розных эпох, мы лепш усведамляем гісторыю Бацькаўшчыны, якой можам ганарыцца. Удзельнікі Грушаўскай талакі праз гады будуць ганарыцца, што прыклалі рукі да адраджэння сядзібы.
То было відовішча, вартае пэндзляў лепшых мастакоў: мужчыны з бензапіламі ачышчалі тэрыторыю ад зараснікаў, шугала полымя вогнішчаў — спальвалі галлё і смецце, выграбалі старое лісце жанчыны, прыводзілася ў парадак агароджа… Мы, творчыя людзі, не з такім размахам працавалі — прыбіралі смецце, устанавілі інфашыльду. Часам спыняліся, каб паразважаць пра непаўторнае вясновае Грушаўскае Імгненне і Вечнасць… 
Мы маем намер стварыць у Грушаўцы Культурны цэнтр: займацца аднаўленнем сядзібы, праводзіць фэсты, сустрэчы мастакоў, паэтаў, музыкаў. Не так даўно на падставе архіўных дакументаў мы вызначылі дату нараджэння Тадэвуша Рэйтана: кастрычнік-лістапад 1740 года. І ў 2015-м, такім чынам, яго 275-я ўгодкі. Будзем адзначаць! Запрашаем далучацца мастакоў, музыкаў, літаратараў і ўсіх зацікаўленых.

Зьміцер Юркевіч, арт­-суполка імя Тадэвуша Рэйтана


http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1398674352&archive=1400832465&start_from=&ucat=4&do=archives

1 комментарий:

  1. Г-н Бенджамін падышоў і вышэй за свае патрабаванні, каб дапамагчы мне з маёй пазыкай, якую я выкарыстаў, каб пашырыць свой аптэчны бізнес, яны былі дружалюбнымі, прафесійнымі і абсалютнымі каштоўнымі камянямі для працы. Я рэкамендую ўсім, хто шукае крэдыт, звяртацца. Lfdsloans@outlook.com.WhatsApp ... +19893943740.

    ОтветитьУдалить