вторник, 11 февраля 2014 г.

ПЕРШЫ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ АБОДВУХ НАРОДАЎ

 ПЕРШЫ ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ АБОДВУХ НАРОДАЎ-
 КАРОНЫ ПОЛЬСКАЙ І ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

 I падзе́л Рэ́чы Паспалі́тай (1772) — першы з трох падзелаў, пасьля якіх Рэч Паспалітаязьнікла з палітычнай мапы Эўропы.

Эўропе пагражаў новы шырокамаштабны канфлікт з прычыны таго, што Аўстрыя, занепакоеная посьпехамі Расеі ў вайне з Турэччынай, была гатовая да ўзброенага выступу ў абаронку Турэччыны. Прусія была зьвязаная з дваром Кацярыны II саюзам, які ўцягнуў бы ў канфрантацыю і яе.
Значна паслабіла пазіцыі караля Станіслава Панятоўскага і чатырохгадовая Барская канфэдэрацыя, які перастаў быць моцным гарантам расейскага пратэктарату над Рэччу Паспалітай.
Тры дзяржавы правялі шырокую кампанію дэзінфармацыі, каб падрыхтаваць да падзелу грамадзкую думку эўрапейцаў. Іхняе жаданьне падзелу грунтавалася на прэтэнзій на «гістарычныя» землі ў складзе Рэчы Паспалітае.
18 верасьня 1772 року Расея, Аўстрыя і Прусія паставілі Рэч Паспалітай перад фактам падзелу, патрабуючы скліканьня сойму для ўхваленьня цэсіі. Падпісаньне дагавору з умовамі падзелу адбылося 5 жніўня 1772 року. 30 верасьня 1773 гэтае рашэньне ратыфікаваў скліканы ў Варшаве Падзельны сойм. Супраць выказаліся толькі тры паслы-ліцьвіны на Сойм: Тадэвуш Рэйтан,Самуэль Корсак ды Станіслаў Багушэвіч.
ПАСОЛЬСКАЯ ІЗБА


Комментариев нет:

Отправить комментарий