Суполка створана дзеля папулярызацыі ведаў аб адной з самых невядомых на Беларусі асобаў - Тадэвушы Рэйтане. Тадэвуш Рэйтан паходзіў са старажытнага ліцьвінскага роду нямецкага або швэцкага корню. Ліцьвінскі , па сучаснаму гэта будзе беларускі. Асабліва, калі гаворка ідзе пра самую слаўную сваімі сынамі зямлю былой Літвы, Вялікага Княства Літоўскага - Наваградскае ваяводства.Таму, у нас мільён падстаў , каб лічыць яго сваім! А калі так, то мы лічым, што неабходна цягам гэтага году падняць магутную інфармацыйную хвалю вакол ягонага імя. Імя Тадэвуша Рэйтана павінна ўвайсьці ў нацыянальны гістарычны пантэон выключных асобаў і стаць узорам для патрыятычнага выхаваньня моладзі!
Мы бярэм пад апеку родавую сядзібу Рэйтанаў, у в. Грушаўка. І будзем намагацца стварыць там музэй прысьвечаны Тадэвушу Рэйтану і іншым знакамітым людзям Наваградчыны.
У планах паступовае аднаўленьне сядзібнага комплексу з мэтай пераўтварэньня яго ў гісторыка-культурны асяродак Дзяржаўнага значэньня!
Комментариев нет:
Отправить комментарий