вторник, 4 февраля 2014 г.

ВЫДАННЬНІ Й АРТЫКУЛЫ ПАПЯРЭДНІКАЎ І ПАПЛЕЧНІКАЎ



«Беларусам ёсць чым ганарыцца, але яны мала ведаюць пра гэта»
Творчая суполка «Neon Head» — аб’яднанне людзей, якія не падзяляюць масавую істэрыю ў сучасным мастацтве. Яны захапляюцца і натхняюцца самымі славутымі часамі беларускай гісторыі. Па іх словах, творчасць мастакоў суполкі стаіць на «тутэйшых» землях, і беларусам ёсць чым ганарыцца, аднак, не шмат хто з нас ведае пра гэта. «Арт Сядзіба» пагутарыла з прадстаўнікамі суполкі Змітром Шапавалавым і Яўгенам Шчарбачом наконт іх погляду на беларускую мастацкую і калямастацкую рэчаіснасць.


10 лiстапада 2012 года
№ 21 (15707)

Аднаўленне з розумам або заняпад?

З дзяцінства памятаю адно падарожжа. Я вырашыла наведаць Грушаўку — сядзібу, якая з ХVІІ стагоддзя належала роду Рэйтанаў. З майго горада туды дабрацца не праблема — усяго паўгадзіны на "веліку". Я даўно не была ў гэтых мясцінах, таму пацікавілася ў мясцовых жыхароў, як знайсці сядзібу. Але яны не змаглі мне адказаць, бо "ніякіх Рэйтанаў не ведалі", а сам сядзібна-паркавы комплекс лічылі вясковай сметніцай. Як жа так? Як можна не ведаць гісторыю нават сваіх мясцін? Памятаю, як я, малая, не змагла зразумець і прыняць гэтую абыякавасць. Мне тады было 10 гадоў...
На тэрыторыі Ляхавіцкага раёне чатырнаццаць старажытных сядзіб, і ўсе яны — звязаны з гісторыяй Беларусі часоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Тадэвуш Рэйтан, Фларыян Бохвіц — гэтыя вядомыя людзі маюць прамое дачыненне да Ляхавіччыны. Тут яны жылі , працавалі, пакінулі нашчадкам напаміны пра сябе ў выгляде сядзіб, таямнічых алей, паркаў... На жаль, цяпер амаль усе помнікі на Ляхавіччыне знаходзяцца, мякка кажучы, у непрывабным становішчы, і кіраўніцтва раёна ніяк не можа знайсці сродкі, каб разабрацца з гэтым бязладзем.
Марына ЖАБІК

                              http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=105300&prilid=105285




                                                  Забытая сядзiба

19.09.2013
За некалькi кiламетраў ад Ляхавiчаў знаходзiцца Грушаўка i, калi б там не было сядзiбы — радавога гнязда Рэйтанаў, то пра яе мала хто i ведаў бы. Маёнтак ужо iснаваў у ХVII стагоддзi, але як сядзiбна-паркавы ансамбль сфармiраваўся напрыканцы ХIХ.
Уладальнiку сядзiбы Ю. Рэйтану хацелася не адстаць ад моды, бо ў той час драўлянае жыллё стала даволi папулярным (карысным для здароўя) i ён на падмурку старога мураванага дома ўзвёў драўляны, якi сёння з’яўляецца помнiкам архiтэктуры.
На гiстарычным фоне Беларусi шляхецкi род Рэйтанаў быў бы непрыкметным, калi б не Тадэвуш Рэйтан. Праўда, цяпер пра знакамiты род напамiнае толькi чыгуначны прыпынак — Рэйтанава.
Дык чым жа прыцягвае да сябе ўвагу Т. Рэйтан ужо не адно пакаленне?



27 красавiка 2013 года
№ 16 (186)

ПРЫВІТАННЕ З РАДЗІМЫ

Перадаюць на ХХ Міжнародным фестывалі мастацтва "ДАХ" у Мінску
Стракатасць і жаданне спалучыць неспалучальнае — яшчэ адна характарыстыка фестывалю. Невялічкі закуток залы музея прысвечаны асобе Тадэвуша Рэйтана — ліцвіну, дэпутату ад Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага на Варшаўскім Экстраардынарным Сойме 1773 года. Арганізатары перакананы: тое, што ў Польшчы Рэйтана лічаць за свайго, а ў Беларусі пра яго практычна не памятаюць і яго сядзіба ў Грушаўцы ў занядбаным стане, — вялікая памылка і сорам. І таму на выставе паспрабавалі прадставіць розную інфармацыю пра Рэйтана: копіі дакументаў, згадкі ў прэсе, партрэты ды іншыя звесткі, якія могуць пераканаць наведвальнікаў "ДАХу" ў тым, што Рэйтан нарадзіўся ў Беларусі, пачуваўся беларусам і бараніў сваю бацькаўшчыну, колькі хапала сіл.
Вось так поруч з інсталяцыямі існуе на фестывалі такі краязнаўчы асветніцкі куток, які сімвалізуе яшчэ і тое, што, акрамя ўсяго іншага, ХХ "ДАХ" прысвячаецца і Тадэвушу Рэйтану. Фестываль будзе працаваць да 15 мая, і, наведаўшы музей, вы зможаце атрымаць самаробную, раздрукаваную на прынтары, чорна-белую праграмку, якая павярхоўна выконвае функцыю гіда, куратара і дарадцы па мерапрыемствах фестывалю.
Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ

http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=111426&prilid=111423


На прэстыжных месцах

У праекце “Зводнага плана ўстаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг.”, апублікаваным у № 23 газеты “Культура” ёсць шэраг цікавых прапаноў, асабліва па Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Але за аснову развіцця манументальнага мастацтва, на мой погляд, усё ж трэба ўзяць “Прапановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі...”, якія вызначаюцца абгрунтаванасцю, узважанасцю і сістэмнасцю......

Зміцер САНЬКО,
галоўны рэдактар кніжнай серыі "Нашы славутыя землякі"  

                 http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=2733



Лесвіца ў неба для патэнцыйнага турыста

Ляхавіччына мае, прынамсі, адну унікальную рысу. Бяром карту раёна і ўмоўна “наносім” на яе тамтэйшыя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іх адназначна пераважаюць старыя шляхецкія сядзібы: Вошкаўцы, Фларыянава, Грушаўка, Нача, Нача Свянціцкая, Савейкі…







ЛЕСВІЦА Ў НЕБА


Грушаўка – месца нараджэння, жыцця і смерці амаль забытага на Радзіме і добра вядомага ў свеце Тадэвуша Рэйтана. Вось як пісаў пра Рэйтана Генрык Жавускі: «Ён нас на такі паставіў узровень, што ані грэкам Арыстыдэсаў, ані рымлянам Катонаў не маем у чым зайздросціць». А мы, наваградцы (у часы жыцця Т. Рэйтана Грушаўка адносілася да Наваградскага павета) цешымся нашым земляком, імя якога народ наказаў выпісаць залатымі літарамі ў месцы абрадаў сваіх правадаўцаў. «Стары я ўжо і, адпускаючы павады надзеі, абуяны духам вешчым, кажу перад смерцю – унукі нашыя дачакаюцца, што помнік са спіжу ў Наваградку Рэйтан атрымае. Гадавіны смерці ягонай урад мясцовы, рыцарства й народ будуць святкаваць. Што вера мае найсвяцейшага ў сваіх абрадах, што розум народу можа знайсці найлепшага ў супольных пачуццях, злучыцца, каб увекапомніць памяць нашага героя (Жавускі Г. Успаміны Севярына Сапліцы, парнаўскага чэсніка)......

Уладзімір ВІШНЕЎСКІ

АДЛЮСТРАВАННЕ ЧАСУ

«Дрэвам не патрэбны храм»
— так я назваў свой графічны аркуш, прысвечаны Яну Паўлу ІІ.
Адны будуюць храмы, іншыя — руйнуюць. Мне згадалася выслоўе: «Дрэвам не патрэбны храм...». Дрэвы з’яўляюцца па сутнасці цэльным замкнёным сусветам, дзе кожная часцінка, галінка ці лісток, знаходзяцца ў адзінай кампазіцыйнай цэльнасці, у гарманічных суадносінах. Відаць таму, мне таксама ўспомнілася думка Гётэ пра тое, што ў дрэва кожны ліст хацеў бы быць дрэвам, але яму перашкаджае цэльнасць...






Вольга Гарбачова

Ганна Герыч пра Рэйтанаў, 

Радзівілаў і Ішкалдзь





Імя Ганны Герыч сёння даволі рэдка сустракаецца ў даследчыцкай 

літаратуры. І справа зусім не ў адсутнасці ў гэтай мемуарысткі літа- 

ратурных здольнасцяў і ў малавартасці прадстаўленага ніжэй яе твора, 

а ў тым традыцыйным падыходзе, які склаўся ў дачыненні да яе ўспамінаў 

яшчэ ў ХІХ стагоддзі1

. Нататкі Герыч параўноўваліся з «Успамінамі Сапліцы» 

Генрыка Жавускага, але, у адроз ненне ад апошняга твора, ім не хапала маш- 
табнасці і завершанасці, бо ў свет у свой час вый шаў толькі невялікі кавалак з 
успамінаў, а частка іх так і засталася ў рукапісным выглядзе.



http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/89744/1/Arche_%E2%84%96%2012.%202011.pdf



                                                Іван СаверчанкаЗьміцер Санько

                     150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

                                            Хто такі Тадэвуш Рэйтан?


У жніўні 1772 года манархі трох суседніх дзяржаваў - Расеі, Прусіі ды Аўстрыі, скарыстаўшыся з заняпаду і нутраных міжусобіц, што скаланалі Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, дамовіліся паміж сабою аб першым падзеле яе тэрыторыі. 18 верасня таго ж года яны давялі да ведама ўладаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, што факт падзелу адбыўся. Да Расейскай імперыі далучаліся ўсходнія беларускія землі з Полацкам, Віцебскам і Магілевам. Акупанты запатрабавалі склікання надзвычайнага Сойму, каб фармальна пацвердзіць «законнасць» сваіх захопаў, заснаваных нібыта «на гісторыі і праве».
19 красавіка 1773 года ў Варшаве распачаў працу вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які пазней атрымаў назоў «падзельнага». Краіны-захопніцы разлічвалі не толькі на сваю вайсковую сілу і слабасць Рэчы Паспалітай. Выкарыстоўваючы пагрозы, шантаж і подкуп, яны дамагліся перавагі на Сойме згодніцка-прадажнай бальшыні на чале з кухмістрам польскім А.Панінскім.
Быў распрацаваны і адпаведны сцэнар Сойму: перад яго пачаткам з ліку здраднікаў утваралася «канфедэрацыя» (гэтак даўней называўся часовы вайскова-палітычны хаўрус шляхты), што рабіла немагчымым ужыванне пасламі (г.зн. дэпутатамі) права «лібэрум вета», каб заблакаваць прыняцце ўмоваў захопнікаў. Маршалкам канфедэрацыі і Сойму павінны быў стаць Панінскі, марыянетка расейскага пасольства.
Але ўсе гэтыя планы нечакана былі парушаныя супрацівам беларускіх паслоў на чале з Тадэвушам Рэйтанам, шляхцічам з-пад Ляхавічаў, паслом ад Наваградскага ваяводства. Тры дні ён разам з Самулём Корсакам і Станіславам Багушэвічам не дазвалялі Панінскаму ўзначаліць Сойм. Гэты пратэст вонкава насіў фармальны характар. Бо, па-першае, Сойм паводле чаргі павінны быў праводзіцца ў Горадні, а не ў Варшаве, а маршалкам яго мусіў быць ліцьвін, а не паляк. А па-другое, Сойм склікаўся не як канфедэрацкі, а як звычайны, і распачынаць яго пад знакам канфедэрацыі было незаконна. Для нашых паслоў гэта была толькі зачэпка, каб сарваць Сойм і не дапусціць ганебнага зацверджання падзелу.
Спачатку Рэйтана ўгаворвалі, каб саступіў. Потым, калі не атрымалася, хацелі, як і іншых, падкупіць грашыма. Урэшце, канфедэрацкі суд прыняў пастанову пазбавіць яго «маёмасці і гонару» і выгнаць з краіны. Але ўсё было марна: Тадэвуш Рэйтан заставаўся непахісным у сваіх перакананнях. Пад час правядзення Сойму быў і такі драматычны момант, калі Рэйтан у адчаі, каб не даць магчымасці па-згодніцку настроеным паслам пакінуць залу паседжанняў, лёг крыжам ля дзвярэй і закрычаў: «Забіце мяне, затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
Гераічны супраціў Рэйтана не выратаваў нашае краіны ад захопу. Пакінуты і знявераны, ён цяжка захварэў. Памёр (паводле іншай версіі, скончыў жыццё самагубствам) у сваім маёнтку Грушаўка 8 жніўня 1780 года, маючы 38 гадоў.
Легендарны чын Тадэвуша Рэйтана ўвайшоў у нашу гісторыю як прыклад высокага патрыятызму і самаахвярнасці. Яго імя - гэта сімвал мужнасці і няскоранасці для ўсіх, хто не гандлюе святынямі, не прадае самага дарагога - Айчыны. І ў нашым часе заклік Т.Рэйтана «Не забівайце Бацькаўшчыны!», на жаль, цалкам актуальны.

http://knihi.com/Ivan_Saviercanka/150_pytanniau_i_adkazau_z_historyi_Bielarusi.html#chapter84



08.11.2013 | Навіны "Будзьма!"

Музычнае прынашэнне Тадэвушу Рэйтану

Музычна-літаратурнае прынашэнне славутаму Тадэвушу Рэйтану зрабілі паэт, перакладчык, мастацтвазнаўца, філосаф Юрась Барысевіч і апантаны музыка Вольга Ёда.






У Пружанах 15 чэрвеня прайшоў міжнародны фестываль РЭХА ДАХу

Автор: Брэст – Пружаны – Брэст. Фота аўтара. Яўген Бяласін | 20.06.2013
Сёлетні ДАХ прысвечаны выбітным асобам гісторыі Беларусі. А іх у Пружанах і ваколіцы жыло шмат. Гэта і сям’я Крашэўскіх, і Вяленцій Швыкоўскі, у сядзібе якога “пружанскі музей “Палацык”) праходзіў фестываль, і Напалеон Орда, і магнат Прозар, спонсар паўстання Касцюшкі. Акцэнтам пружанскай сесіі было стварэнне на ромбавідным двухметровым палатне перад франтонам Палацыка партрэта Тадэвуша Рэйтана, які быў паслом ад Пружан у Сэйме Рэчы Паспалітай і эпатажна спрабаваў не дапусціць разбору польска-беларускай дзяржавы імперыямі-суседзямі. Партрэт у стылі кубізму намалявалі цягам вечара некалькі аўтараў.





Прайшоў першы выязны “Дах"


Па яго словах, фэсты праходзяць штогод у Мінску альбо Берліне. «Рэха ДАХу» – першы беларускі выязны «ДАХ», прысвечаны нашым гістарычным нацыянальным постацям Тадэвушу Рэйтэну, Напалеону Ордзе, Юзафу Крашэўскаму, Станіславу і Ганне Рэйтэнам. У ім узялі  ўдзел беларускія і замежныя дзеячы.

Да 3 ліпеня ў «Пружанскім палацыку» яшчэ працягне працаваць выстава жывапісу, фота, графікі мастакоў з Мінска, прысвечаная Тадэвушу Рэйтэну і яго пляменнікам пісьменнікам Станіславу і Ганне, Юзафу Крашэўскаму, Валенцію Швыкоўскаму (кнігі, малюнкі, фота, медалі, артыкулы і г.д.).
http://news.21.by/culture/2013/06/21/783333.html





16-08-2013 | Автор: Алесь Гізун
У палацава-паркавым ансамблі “Грушаўка” ў адзін дзень пройдуць адразу два фестывалі культуры

Фестываль традыцыйнай культуры “З крыніц спрадвечных” – ад аддзела культуры Ляхавіцкага райвыканкама і міжнародны фестываль сучаснага эксперыментальнага мастацтва “Дах” – ад арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана пройдуць 18 жніўня на былой сядзібе Рэйтанаў у в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна.
Падрабязная праграма XII-га раённага свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” цалкам размешчана на сайце Ляхавіцкага райвыканкама. У межах праграмы – выставы і дэманстрацыя традыцыйных беларускіх рамёстваў, мастацкіх вырабаў, страваў і інш.
http://www.intex-press.by/ru/972/news/14292/




  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
19 августа 2013 в 16:28
Татьяна Некрашевич, фото автора, intex-press
Читать полностью: 
http://news.tut.by/culture/362407.html
                                                 http://news.tut.by/culture/362407.html



У Палацыку адкрылася выстава фотаработ ураджэнца Шарашова Сяргея Чарановіча

Комментариев нет:

Отправить комментарий