Як вядома, імя Тадэвуша Рэйтана, наваградскага дэпутата на сойм 1773-75 гг. самым шчыльным чынам павязана з сёньняшней сталіцай нашай краіны.
Адсюль паходзіць род яго маці - знакамітыя Валадковічы. Мажліва, што і нарадзіўся Тадэвуш менавіта тут, і тут , мажліва, прыняў першы хрост у кастрычніку 1740г.
Існавала ў дарэвалюцыйным Менску і гімназія яго імя, а пазьней з'явілася вуліца ім.Т.Рэйтана, на месцы былой вул.Юр'еўскай (акурат на тым месцы , што сімбалічна, дзе зараз месціцца Палац Рэспублікі)...
Будзем спадзявацца, што памяць Самойлы Корсака (Наваградак) і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (Мінск), Ігната Куранецкага (Пінск) , паплечнікаў Тадэвуша Рэйтана , такі самых як і ён, патрыётаў сваёй зямлі, з часам будзе ўшанавана належным чынам!
Комментариев нет:
Отправить комментарий