Наконадні дня Святога Тадэвуша
Наконадні дня
Святога Тадэвуша ў сценах Менскага Палацу Мастацтваў адбылася прэзентацыя
юбіленага нумару часопіса "Тэксты", які прысвечаны патрыёту нашай
бацькаўшчаны Тадэвушу Рэйтану. Імя гэта яшчэ не на слыху, таму заля магла б
умясціць і куды больш людзей. Але кожная такая імпрэза набліжае дзень, калі
Рэйтан займе пачэснае месца ў пантэоне беларускай славы. Вельмі прыемна і тое,
што менавіта нашчадкі ліцвінаў (сённяшнія беларусы) і землякоў Тадэвуша Рэйтана
спрычыніліся да выдання, якое цалкам прысвечанае ягонай постаці. Гэта першы
такога кшталту часопіс на былых абшарах Рэчы Паспалітай, што само па сабе ёсць
знакавай падзеяй. Можна спадзявацца, што справа гэтая будзе развівацца й
найдалей, і да яе далучуцца новыя аўтары і навукоўцы, бо лёс роду Рэйтанаў нясе
ў сабе яшчэ шмат загадак. Дарэчы, трэба адзначыць, што сцены залі былі
ўпрыгожаны выдатнымі суполнымі работамі мастакоў Алеся Родзіна і Змітра
Юркевіча, выкананымі ў графічнай тэхніцы. Яны дазволілі наведнікам пагрузіцца ў
тагачасную эпоху і прадставілі гледачам увесь гістарычны шлях роду Рэйтанаў.
Падзею распачаў перфоманс арганізатараў мерапрыемпства і "Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана" Змітра Юркевіча і Алеся Родзіна, пад акампанемент авангардных імправізацый калектыву Віктара Сямашкі. Пасля гэткага ўступу вядоўца запрашаў на сцэну і даваў слова тым, хто спрычыніўся да выхаду часопіса ў свет. Сярод іх галоўны рэдактар і выдавец альманаху "Тэксты" Зміцер Вішнёў, сцэнарыст Уладзімір Арлоў, краяўзнаўца Здзіслаў Сіцька, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, гісторык Вольга Гарбачова, гісторык і лацініст Алесь Жлутка і іншыя (я больш не памятаю). Кожны з іх падзяліўся сваімі думкамі наконт спадчыны Тадэвуша Рэйтана і яго лёсу, успамінамі, перспектывамі і кірункамі дзейнасці "Арт-суполкі", нехта зачытаў свае творы. У запале некаторыя аўтары перавышалі ліміт адведзенага часу, таму імпрэза зацягнулася крыху больш запланаванага.

Зьміцер Крымоўскі,
Тэхнік-асветнік,
Арт-суполка Імя Тадэвуша Рэйтана
Комментариев нет:
Отправить комментарий