четверг, 6 августа 2015 г.

Талака №2 . 9-16 жніўня. 22 жніўня -фестываль .

Увага!
9 жніўня вяртаемся ў Грушаўку каб працягнуць запланаваныя працы (прыборка тэрыторыі ў Ляхавічах на могілках, а таксама на тэрыторыі сядзібнага комплекса), а таксама распачаць супраць-аварыйныя працы на даху "Мураванкі" (замяніць "бітыя" ураганам шыферныя лісты і г.д.).


Калі ў каго знойдзецца час і жаданне дапамагчы-прыязжайце цягам тыдня, праца будзе.
На тэрыторыі сядзібнага комплекса можна будзе стаць з намётам. Раз на дзень ў в.Грушаўка прыязжае аўталаўка.
Умова: алкагольныя і "іншыя "вырабы пакіньце, калі ласка,  дома.


22 жніўня,на тэрыторыі сядзібы адбудуцца адразу два фестывалі, як то было ў 2013 годзе.

- ад 12 00 да 17 00 раённы фестываль "З крыніц спрадвечных" (фальклёрныя калектывы Ляхавіцкага раёна і госці);
-ад 17 00 да ..   фестываль сучаснага мастацтва ДАХ-29 (мастакі -музыкі і дабрадзеі з Менску, Пружанаў, Баранавічаў, Берасця, Слоніма, Узды і інш.гарадоў)..

Нагадаем, што гэта ўжо трэцці фестываль ДАХ, які пройдзе ў Грушаўцы.

Запрашаем усіх!








Комментариев нет:

Отправить комментарий