воскресенье, 30 августа 2015 г.

ЭФЕКТ РЭЙТАНА або " Не на сцэнах, а ў сценах"

Газета "Культура" стала друкуе матэрыялы прысвечаныя Тадэвушу Рэйтану, знакамітым прадстаўнікам роду, паплечнікам  Тадэвуша на сойме 1773 году, а таксама пра  Грушаўку, дзе месціцца сядзіба старабеларускага (ліцьвінскага) роду Рэйтанаў. Не ў Грушаўцы ў Менску, але ў Грушаўцы пад Ляхавічамі, Берасцейшчына. Не так даўно выйшаў артыкул пра ўнікальны свіран, які пацярпеў ад ліпеньскага ўрагану (гл. архіў Арт-суполкі).  Учора - артыкул Ўладзіміра Арлова, знакамітага кінарэжысера, сталага сябры нашай Арт-суполкі , які прысвечаны  святу, якое 22 жніўня адбылося на падворку сядзібы. Дарэчы, спадар Арлоў быў, як пачэсны госць, адным з удзельнікаў фестываля. Артыкул уздымае актуальныя пытанні - ушанаванне памяці Тадэвуша Рэйтана й стварэння ў ёй дзяржаўнага мемарыяльнага музэя нашага славутага земляка.

Зразумела, што сядзібы  звязаныя з асобамі, якія з'яўляюцца Гонарам  краіны, не могуць быць пераўтвораны ў прыватныя падворкі новых магнатаў за плотам з металапрофілю, гасцёўні з усімі іншымі вытворнымі выгодамі- казіно, лазнямі, лёгкімі паводзінамі.  Але, такі лёс можа напаткаць сядзібу Рэйтанаў. Таму, мы заклікаем тых, хто можа паўплываць на прыняцце адпаведнымі структурамі рашэння аб неадкладным стварэнні Дзяржаўнага мемарыяльнага музэя Тадэвуша Рэйтана, далучыцца да нашых намаганняў.
 Што ж датычыцца ўшанавання памяці  першага сярод найвядомейшых у свеце  беларусаў (ліцьвінаў), то ці не ганьба для нас, што тут , на яго Бацькаўшчыне, у гонар Тадэвуша Рэйтана  няма пакуль што аніводнай вуліцы, не названы школы,  памятнай дошкі ці помніка, ў той час , як ў суседняй краіне ў кожным горадзе ёсць вуліца яго імя?

Пытанне, на мой погляд, рытарычнае.

Што ж датычыцца фестываля які адбыўся ў Грушаўцы, то насамрэч, фестываляў было два - http://reyten.blogspot.com/2015/08/29.html






Комментариев нет:

Отправить комментарий