среда, 3 августа 2016 г.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» на ДАХу 21 жніўня


                  Шаноўнае спадарства!
Праграма фэсту "ДАХ-ХХХІ -"РЭЙТАН", што пройдзе 20-21 жніўня ў в. Грушаўка Ляхавіцкага раёна, будзе насычаная не толькі культурніцкай праграмай, але і прыродаахоўнымі акцыямі. Гэтым разам да нас далучаецца Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (www.ptushki.org), далей АПБ.
АПБ працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
На фэсце вы зможаце развесіць домікі для птушак. Калі птушкі заселяцца ў свае новыя «кватэры», яны прынясуць не мала карысці сядзібе Рэйтанаў, знішчаючы шкодных насякомых, а таксама напаўняючы наваколле сваім пошчакам. Акрамя таго мы запрашаем вас далучыцца да экскурсіі, дзе вам выпадзе ўнікальная магчымасць паназіраць за жыццём птушак разам са спецыялістам ў галіне арніталогіі. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Дзяніс Табуноў распавядзе пра паводзіны птушак у гэты час і пра асаблівасці іх жыцця.

Таму, да хуткай сустрэчы на фестывалі! 


Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org


Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org




Фота з архіва АПБ http://www.ptushki.org

Комментариев нет:

Отправить комментарий