воскресенье, 8 апреля 2018 г.

28 красавіка адбудзецца мастацка-гістарычны фестываль "РЭЙТАН" (заход на другое кола)

Image result for Рэйтан



Сябры!
Адносна недаўна наш борт , з-за праблемаў з пасадачнымі агнямі на паласе, не змог прызямліцца ў аэрапорце "ВЕРХ". Адмовіўшыся сядаць "на брюха", мы пайшлі на другое кола, прасвечвая ўнутраным позіркам  запасныя аэрадромы.

Пакуль было тое-сёе, электрыкі наладзілі ліхтары. Пасля чаго вышка дала "дабро" на прызямленне.

Адсюль мараль:

28 красавіка, у прасторы ВЕРХ адбудзецца запланаваны фестываль. Праграма, верагодна, падвергнецца карэктыроўцы, але, вельмі спадзяемся, што не надта прыкметна!

Ад заўтрашняга дня распачынаем карэктыроўку. А сёння дадамо. што 21 красавіка, у пяцігодку Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана плануем традыцыйны выезд-суботнік у Грушаўку, на радзіму нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана!

Як нам падаецца, гэта апошняя магчымасць для нас усіх убачыць родавае котлішча Рэйтанаў у звычным выглядзе. У гэтым годзе плануецца пачатак аднаўленчых прац і шмат што можа змяніцца да непазнавальнасці! Таму, запрашаем далучыцца!

З павагай ,
пракуратары








Комментариев нет:

Отправить комментарий