Цяжар забранзавеласці
№ 15 (1350) 14.04.2018 - 20.04.2018 г
Не так даўно “К” завяршыла публікацыю чарговага цыкла артыкулаў Змітра Дразда. Гэта далёка не першая праца гісторыка-архівіста, якую ён прысвяціў пачынальніку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і якая раскрыла чарговую таямніцу радаводу ўсім, здавалася б, яшчэ са школы вядомага літаратара.

Аднак ёсць і яшчэ адна распаўсюджаная канцэпцыя, якая і дасюль “вартуе” гістарычныя факты ад пільных даследчыкаў. Яшчэ ў 1930-я польскі лекар і таленавіты публіцыст Тадэвуш Бой-Жаленскі акрэсліў гэтую з’яву тэрмінам “бранзоўцы”. Гэта калі палітыкі, літаратары, журналісты і гэтак далей узносяць на п’едэстал грамадскай думкі не жывога чалавека — з ягонымі сумневамі, а часам і заганамі — але недатыкальнае божышча. Па словах Боя-Жаленскага, першым такім забранзавелым вобразам у Польшчы стаў акурат Міцкевіч.
Гэтая канцэпцыя накладала табу на вывучэнне або абнародаванне сумнеўных месцаў біяграфіі. Адным з пачынальнікаў “табуявання” быў сын паэта Уладзіслаў Міцкевіч. Яго старанны, фанатычны клопат па збіранні і цэнзураванні (выкрэсліваліся словы, радкі, абзацы, знішчаліся лісты, дзённікі і гэтак далей) любой датычнай бацькі дакументальнай спадчыны вядомы міцкевічазнаўцам. Ну, а далей такая практыка падтрымлівалася цэнзурай многіх пільных рэдактараў або самацэнзурай саміх аўтараў — паводле поклічу сэрца. Тым, хто зацікавіўся, можна параіць вельмі важныя для даследчыкаў-міцкевічазнаўцаў артыкулы Боя-Жаленскага, сабраныя ў чацвёртым томе яго літаратурнай спадчыны, які так і называецца: Brazownicy (1956).
Згадка пра гэтыя два бакі медаля тут зусім не выпадковая. Зараз мы пагаворым пра вынікі такіх падыходаў.
Адам Міцкевіч, вядомы і шанаваны ў Беларусі (не кажучы ўжо пра Польшчу) не менш за Дуніна-Марцінкевіча, яшчэ не дачакаўся фундаментальнай навуковай манаграфіі, якая ахапіла б не толькі яго жыццё, але і гісторыю ягонага роду — або хаця б толькі радавод. Няма такой працы ні ў нас, ні ў замежжы. Імёны міцкевічазнаўцаў, якія браліся даследаваць генеалагічнае дрэва паэта не па чутках-плётках, а звяртаючыся выключна да архіўных дакументаў, можна пералічыць па пальцах.
І не памылюся, калі скажу, што найбольш важкі ўнёсак у гэтую справу зроблены за апошнія дваццаць гадоў, прычым суайчыннікамі паэта — беларускімі даследчыкамі. Чаму так? Адказ даволі просты. Масцітым замежнікам падавалася, што адшукаць новыя дакументы проста немагчыма, паколькі ўсё напісанае пра
Адама Міцкевіча можа змясціць не кожная бібліятэка. Ды і “культ асобы” паэта прыпыняў прагу сказаць нешта новае, калі яно магло кінуць цень на светлы вобраз “нацыянальнага прарока”.
Адама Міцкевіча можа змясціць не кожная бібліятэка. Ды і “культ асобы” паэта прыпыняў прагу сказаць нешта новае, калі яно магло кінуць цень на светлы вобраз “нацыянальнага прарока”.
Вось гэтым і можна патлумачыць адкрыцці апошняга часу. Нам няма чаго палохацца нейкіх прывідаў з мінулага. Міцкевіч для нас не “божышча”, але проста вялікі зямляк. І перш-наперш — чалавек.
Зміцер ЮРКЕВІЧ
Я Марыса, і я знаходжуся тут, на гэтым сайце, каб даць падзяку Dr.Agbazara за добрую працу, якую ён зрабіў у атрыманні сваіх адносін у патрэбным рэчышчы. Я і мой палюбоўнік быў некаторы спрэчка, які прывёў да нашага распадзецца. Але дзякуючы дапамозе Dr.Agbazara я змог вярнуць яе на працягу 48 гадзін, па гэтай прычыне я буду кропельным кантактнай інфармацыяй Dr.Agbazara на на гэтым сайце для тых, хто мае патрэбу ў яго дапамогі, каб звязацца з ім па Whatsapp праз ( +2348104102662 ) або па электроннай пошце: ( agbazara@gmail.com )
ОтветитьУдалить