суббота, 13 мая 2017 г.

Макет Грушаўкі у маштабе 1:100... к 2018 году

12.05.

Учора абылася яшчэ адна важная  сустрэча. На гэты раз , аб'ектам цікавасці і размоваў стала сядзіба роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка.

Запрашаны мы былі на сустрэчу спадарыней Таццянай Вайтэнка , выкладчыцай менскай гімназіі №75, якая ўжо 15 год з'яўляецца ідэйным надхняльнікам праэкта "Нам засталася спадчына".

Вучнямі гімназіі, пад апекай сп. Таццяны, сторана некалькі дзеясяткаў густоўных макетаў розных беларускіх сядзібаў, палацаў, помнікаў сакральнае архітэктуры, на месцы якіх, часам, не засталося нават "памятнага каменя". То бок, праца вядзецца . у тым ліку, і на навуковым узроўні.

Праца марудная. складаная, але вельмі запатрабаваная!

Прыводзім спасылку на артыкул, у якім гэта апісана больш узнесла і ўдала.
http://zviazda.by/be/news/20140623/1403557048-arhitektura-u-miniyacyury


Так сталася, што для наступнага праекта,  дзякуючы цікавасці да Грушаўкі гімназісткі сп.Марыі, , была абраная сядзіба Тадэвуша Рэйтана. Ляхавіцкі райвыканкам, на прапанову падараваць для будучага музея ў Грушаўцы макет сядзібы ў маштабе 1:100 з гатоўнасцю пагадзіўся, і падзяліўся кантактамі нашай суполкі, як "экспертаў у грушаўскай справе".

Учора сустрэча, нарэшце, адбылася.

Удалося ня толькі ўбачыць фатаздымкі прац, але, што называецца, убачыць узброеным вокам і некаторыя з апошніх прац гімназістаў. Амаль усё астатнія макеты падараваны музеям або цяперашнім уладальнікам стараспадчыны.

Так як справа будзе карысная для ўсіх бакоў, якія далучаны да вяртання Грушаўкі да жыцця, дамова аб супрацы была падпісаная. Наперадзе абмен матэрыяламі, кансультацыі   і г.д.

Спадзяемся. што праз год, а менавіта столькі займае выраб аднаго макета, мы ўбачым Грушаўку такой, якой яна была напачатку ХХ стагоддзя, у часы апошняга з роду , Язэпа Рэйтана.





Спадарыня Таццяна Вайтэнка





















Комментариев нет:

Отправить комментарий