пятница, 26 мая 2017 г.

Мапа “Спадчына роду Рэйтанаў”

Прадстаўляем увазе Спадарства мапу "Спадчына роду Рэйтанаў", створаную Паўлам Булатым.  Нягледзячы на "шматкроп'е", мапа, безумоўна яшчэ не набыла завершаны выгляд. Бо,  спадчына беларускага шляхецкага роду  Рэйтанаў вымяраецца далёка ня толькі адной Ляхавіччынай. Будзем сачыць за падзеямі і кансультаваць сп.Булатага ў меру нашых сціплых ведаў. :)

А пакуль, калі ласка, тэкст і мапа ад Паўла Булатага!



Мапа “Спадчына роду Рэйтанаў”

Як вядома, радавое гняздо роду Рэйтанаў знаходзіцца ў вёсцы Грушаўка недалёка ад Ляхавічаў, дзе да сёння захавалася сядзіба з шэрагам гаспадарчых пабудоў. Аднак спадчына роду сягае далёка за межы сядзібы і мясціны, звязаныя з родам, можна сустрэць у розных кропках былога Вялікага Княства Літоўскага.
Прадстаўленая карта ахоплівае спадчыну Рэйтанаў і месцы, звязаныя з родам, якія знаходзіцца ў ваколіцах сядзібы. Дзеля зручнасці ў навігацыі, карта падзяляецца на тэматычныя раздзелы: сядзіба, капліца, вёскі, Ляхавічы, суседні маёнтак. Кожны мае свае аб’екты, да якіх замацаваныя фотаздымкі (сучасныя і старыя) і маецца кароткае іх апісанне.
Дзякуючы мапе, можна скласці дзеля сябе маршрут, каб пазнаёміцца са спадчынай Рэйтанаў не толькі ў сядзібе, але і па-за яе межамі.

Складальнік мапы: Павал Булаты, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (РІВШ), у межах праекта па даследаванні спадчыны Ляхавіцкага раёна.  






Комментариев нет:

Отправить комментарий