пятница, 26 мая 2017 г.

"Новыя крыніцы да гісторыі Тадэвуша Рэйтана і яго сям’і"

Літаральна сёння прыйшла навіна аб выхадзе ў свет другога нумара гадавіка
Гадавік Цэнтра
Беларускіх Студыяў/ Rocznik Centrum
Studiów Białoruskich ( Nr 2, 2017 Варшава)

У якім змешчаны наш артыкул "Новыя крыніцы да гісторыі Тадэвуша Рэйтана і яго сям’і".
Упершыню, увазе чытача прадстаўляюцца разам (!) -метрыка шлюбу бацькоў Тадэвуша Рэйтана, хростаў ягоных братоў і сясцёр, сярод якіх два невядомых да гэтага часу імёны -Барбара і Піліп і метрыкі  пахаванняў трох братоў Тадэвуша -Язэпа, Міхала і Станіслава, а таксама 2 лісты Дамініка Рэйтана да Міхала Радзівіла "Рыбанькі".
Большасць дакументаў друкуецца ўпершыню!

Нажаль, у артыкул не змясціліся  метрычныя запісы, датычныя шлюбаў-хростаў і інш., братоў і найбліжэйшых сваякоў Тадэвуша Рэйтана . Будзем спадзявацца на працяг эпапеі.


Трэба адзначыць, што ў гадавіку таксама змешчаны артыкул нашага сябры менскага гісторыка-архівіста Змітра Дразда

!!!








Комментариев нет:

Отправить комментарий