суббота, 13 мая 2017 г.

Мастацкі альбом "Жыццярыс Тадэвуша Рэйтана ". "Быць ці ня быць" пытанне не стаіць!

12.05.2017

Адусюль мы чуем галасы - "Зрабі ды зрабіце"!

Ідучы на лейцах у галасоў, анансуем падрыхтоўку да выдання мастацкага альбома, які будзе ўключаць у сабе толькі тыя працы (з графічнага шэрагу "Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі"), якія датычны непасрэдна да Тадэвуша Рэйтана.

Нагадаю, што графічны шэраг, запачаткаваны ў 2011 годзе мастаком Алесям Родзіным і рэйтаназнаўцам  Зьмітром Юркевічам , агулам налічвае на дадазены моман блізу 100 рознапамерных прац, частка з якіх ў дадзены момант экспануецца на заводзе "Гарызонт". у адкрытай прасторы ВЕРХ, там . дзе і выстава жывапісу Алеся Родзіна "GLOBAL WARNING\GLOBAL WARMING".
Перад тым, як атабарыцца на ВЕРХсе "рэйтанаўскі шэраг" выстаўляўся ў РЦСМ, Нацыянальнай бібліятэцы,  у "Пружанскім палацыку", у сядзібе Рэйтанаў (Грушаўка), Палацы мастацтва (Менск), на лятучых імпрэзах-сойміках . якія адбываліся  у выдавецтве "Галіяфы", у сядзібе -музеі Ваньковічаў, а таксама мастацкай  галерэі мастака Кастуся Качана і краязнаўчым музеі  (Наваградак)...



Учора адбыліся першыя "глядзіны"-"заручыны".

Цягам гадзіны працавалі : гісторык-архівіст Зьміцер Дроз (фота) , мастак Алесь Родзін і малапісьменны гістарычны кансультант "шэрагу" Зьміцер Юркевіч .













Комментариев нет:

Отправить комментарий