пятница, 25 августа 2017 г.

Працяг летніка-асеннік. Планы. 1-2-3 верасня.

Анансуем,  па прозьбам сяброў,  якія не патрапілі на папярэднія мерапрыемствы па розных прычынах, планы на бліжэйшы час.

1. вываз друза з родавага пахавання Рэйтанаў (ляхавічы, могілкі). Будоўля новага навеса над капліцай.

2.. пад час першай часткі летніка 7-13 жніўня, раптам высвятлілася, што падмурак сядзібы за апошні час, моцна здаў свае пазіцыі. І ў адным мейсцы, нават адбылося абрушэнне. Даволе сур'езнае.














Прычынай стала пастаяннае падтапленне падмурка (цэгла), з-за адсутнасці  нармалёвага вадаадліву на даху сядзібы, і паглыбленні ля саміх муроў, у якіх зьбіраецца вада. Цэгла увесь час мокне, і пад час маразоў, разрываецца.





















Планы:
- Над аркамі -уваходамі ў скляпенні пабудаваць ахоўныя навесы, як тое было зроблена намі ў 2016 годзе на праблемным участку "Мураванкі".


















- пабудаваць невялікія навесы-вадаадводы над найбольш пацярпелымі часткамі падмуркаў самой сядзібы.

Матэрыялы: кругляк, дошкі, б\в шыфер, рубероід, цвікі.

Зварот: хто можа дапамагчы якім-небудзь матэрыялам, звяртайцеся (+375 33 375 72 50, Зьміцер).

Ёсць надзея, што пэўную колькасць кругляка (будучыя апорныя слупы) нам прадаставяць Дабрадзеі. Тое тычыцца і шыфера. Але. гэтага не хопіць. Так што, шукаем-чакаем!

Комментариев нет:

Отправить комментарий