понедельник, 14 августа 2017 г.

Праграма фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-32 “РЭЙТАН” (абнаўленні)

Шаноўныя сябры!

Прадстаўляем вашае ўвазе абноўленную і дапоўненую праграму нашага фестываля, які ладзім 20 жніўня. Спадзяемся, што гэта не канчатковы варыянт і будуць яшчэ дадаткі ў праграму і, галоўнае, што гэта не апошні фэст у Грушаўцы :)

Просьбы да ўсіх, хто прыедзе:

1. Калі ласка, алкагольныя і іншыя рэчывы (пажадана, і табаку), пакінуць па-за межамі сядзібы Тадэвуша Рэйтана.
2. Не эксперыментаваць з запалкамі-запальнічкамі ў наваколлі. У адмысловым мейсцы (табар Арт-суполкі)  будзе вогнішча
3. Дапамагчы нам з захоўваннем чысціні і парадку пад час правядзення фестываля (пасільная валанцёрская праца)

Дзякуем!

Просьба пашырыць гэту абвестку!

Image result for Грушаўку разам

Майстар-клас па фехтаванню. Грушаўка, 2014 г.


Нагадаем, што 19 жніўня , у Грушаўцы пройдзе раённае свята фальклёрнага мастацтва "З крыніц спрадвечных" (спевы, скокі, стравы, рамёствы Ляхавіцкага раёна). Жадаючым патрапіць на два дні, можна будзе застацца з намётам на ноч, у табары Арт-суполкі. Але, просім прытрымлівацца правілаў тэхнікі бяспекі і ўсеагульнага парадку. Ежу-пітво , каб не скінуць вагу, пажадана мець пры сабе :)

Да афіцыйнага адкрыцця адбудзецца невялічкая "арніталагічная экскурсія" па сядзібнаму парку.
Вядучы - кандыдат біялагічных навук Дзяніс Лундышаў.
Пачатак - 9 00 

Праграма фестываля сучаснага мастацтва ДАХ-32  “РЭЙТАН”,
прысвечанага ўшанавання памяці вялікага ліцьвіна-беларуса Тадэвуша Рэйтана
20 жніўня , 12 00 - 22 00, сядзіба роду Рэйтанаў, 
вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць



                                                                                                                                                                        Лекцыя:    
12 00
 Урачыстае адкрыццё. Вітанні.

Вадзім Карповіч і Вадзім Алейнік -  Прэзентацыя гістарычнага фехтавання традыцыйнай шаблі XVII-XVIII стст. (двубой і  лекцыя)


Зьміцер Юркевіч  - Знакамітыя сваякі Тадэвуша Рэйтана – Тадэвуш Касцюшка, Ігнат Дамейка, Эдвард Вайніловіч, Якуб Наркевіч-Ёдка, Геранім Друцкій-Любецкій і іншыя.  

Мова Нанова (Баранавічы)  www.movananova.by.На гэтых занятках беларускую мову мы будзем даследаваць праз розныя органы пачуццяў чалавека: вушы, вочы, нос, рот, скуру. Вы каштавалі на смак беларускую мову? Ці, могчыма, вы адчувалі яе прыемны водар?

                                                                                               
                                          Канцэрт (пачатак):
“Астроўна” , фальклёрныя спевы www.youtube.com/channel/UCqUIFUbgPfOtRhJaCFjH9ZQ
Тодар Кашкурэвіч  (Ракаў) (лірніцкія спевы)
Юлія Бажок (фальклёрныя спевы)

паэтычны адступ-выступ - Таццяна Яцук (таварыства "Ліра" , Баранавічы)

Аляксей Жбанаў (праект “Спевы філаматаў”)
Таццяна Грыневіч (бардаўскія спевы)
Раман Яраш (журба-блюз)
 Віктар Сямашка і Кумпанія  (“Фантастычныя плыўцы”, эксперыментальны джаз)
Яўген Рагозін  і Ільля Сін (музычна-літаратурны праект)

Гурт “Re1ikt з акустрычнай праграмай  https://be.wikipedia.org/wiki/Re1ikt

Суполка гістарычнай рэканструкцыі “Полацкі звяз”  (рыцарскія забаўкі)

У пярэрвах  канцэртнай праграмы - 15 00 -15 20   і 17 00 -17 20    спец-праграма ад Міністэрства Надзвычайных станаў (Ляхавічы) -наглядна-адукацыйная праца з паказам ратавальнага абсталявання, сродкаў індывідуальнай аховы чалавека, віктарына , а таксама паказ “Воднай феерыі”  .
             Паралельныя канцэртнай праграме  выставы , гульні і майстар-класы
                                Майстар-клас:

Лінагравюра (Зьміцер Шапавалаў і Ільля Андрэеў);
Фехтаванне (XVI-XVIIIстст.) (Зьміцер Шапавалаў і Мікіта Сухамлінаў);
Майстэрня смаку "Зёлка-Пчолка" Юліі Літвінавай і Змітра Мурашкі,  cядзіба "Dajnaūski Dvor"
                                     
                                            Гульні:
Настольная гульня "Палескія археолагі" , вядучая Юлія Бажок  https://vk.com/arxeolagi
                                                                        
                                     Мастацкі складнік:
Алесь Родзін і Зьміцер Юркевіч “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” (графічны шэраг)
"Рэтраспектыва твораў Уладзіміра Крукоўскага" да 80-годдзя творцы (Калекцыя мастацкіх прац  з фондаў сядзібы –музея “Пружанскі палацык” ( г.Пружаны))
Зьміцер  Шапавалаў, выстава гістарычных твораў

                                      Спецыяльныя  госці:
Суполка “Абуджэнне”  (Яўген Шунэйка і Андрэй Лычкоўскі) (Менск-Узда)  (“жывая выстава”, пленэр, партрэт на памяць)

Кантакты арганізатараў :
Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Зьміцер Юркевіч
+375 33 375 72 50

Комментариев нет:

Отправить комментарий