четверг, 17 августа 2017 г.

Гісторыя юбілейнага летніка ў Грушаўцы (6-13 жніўня) . Фотафакт.

Юбілейны, ужо пяты па ліку, летнік на малой радзіме Тадэвуша Рэйтана, запланаваны на 7-13 жніўня, выйшаў па-за межы, заяўленыя арганізатарамі. То бок намі.
Першая частка , якая ўключала ў сябе не самыя складаныя працы - абкос і праполку зеляніны. высечку кустоў'я, збор смецця , пакінутага аматарамі гісторыі і культуры,  фарбаванне інфа-стэндаў, якія ўжо паспелі за тры гады "пасівець", і некаторыя іншыя рухі, завершылася паспяхова.
Але, пад час яе правядзення, стала зразумела, што наперадзе больш складаныя працы па ўратаванню арачных уваходаў у склапенні сядзібы, стан якіх, кепскі раней, пагоршыўся за год да катастрафічнага. Як і участак падмурка сядзібы, які пачаў абвальвацца ў склапенні будынка. Усё гэта патрабуе неадкладнага клопату. Таму, пасьля правядзення фестываля (20 жніўня), сабраўшы неабходныя матэрыялы (кругляк, дошкі, шыфер, рубероід, цвікі і некалькі вольных дзён), мы вернемся ў Грушаўку.  Не адмовіліся б ад пасільнай дапамогі, у тым ліку ад 5-10 рулонаў рубероіда і 50 адз. б/в шыфера. Таму, калі нехта з месцічаў прачытае гэты тэкст, калі ласка, адгукніцеся (+375 33 375 72 50).

Спіс удзельнікаў летніка:

1. Зьміцер Юркевіч 
2. Андрэй Сіліч
3.Яўген Губчык
4. Алена Лазоўская 
5. Паліна Радзько
6. Дар'я Бараноўская
7. Глеб Вайкуль
8. Алесь Мачульскі
9. Павал Булаты
10.Ірына Сідарэнка
11.Уладзімір Варанец
12. Спадар з Грушаўкі


А таксама мясцовая дзятва: 
Павал і Вікторыя, Кірыл і Марыя, Максім, Арцём, Мілана, Ніна і Сяржук



Спіс праведзеных прац:

1. "Мураванка" Тадэвуша Рэйтана - абкос (З.Ю) і праполка (А.Л. і мясцовая дзятва) 
2. Сядзіба - абкос (Я.Г. , З.Ю. мясцовая дзятва) , праполка - (І.С.), аднаўленне кансервацыі  іншыя працы (З.Ю, А.М, Я.Г, П.Б.)
3. Спіртоўня - абкос і абруб (Г.В., А.С.)
4. Флігель №1 -абруб (П.Б.)
5. Стайня - абруб (П.Б., Я.Г.)
6. Лядоўня - абкос (З.Ю., Г.В.) праполка (П.Р., Д.Б.)
7. Гумно- абкос і прапол (З.Ю., Я.Г, А.М., П.Б., У.В.)
8. Фарбоўка стэндаў (2) (З.Ю.)
9. Абкос тэрыторыі комплекса - усе пазначаныя ўдзельнікі .



Фотаздымкі:

Мураванка: 










Сядзіба























працяг будзе
 

Комментариев нет:

Отправить комментарий