среда, 2 августа 2017 г.

Па мясцінах Ігната Дамейкі . Менск-Мір-Мядведка-Наваградак-Ствалавічы-Менск. Дзень І.

Сёння, адбылася першая з дзвух запланаваных вандровак па мясцінах, звязаных з Інатам Дамейкам. Арганізатарам выступіла Акадэмія Навук.  Групоўка, з амаль што 40 чалавек - сваякі Дамейкі, праўнучкі і праўнук і іх пляменнік, а таксама  навукоўцы, удзельнікі канферэнцыі праехаліся першым маршрутам, які ахапіў ўсходнюю палову Наваградчыны, цэнтральнай кропкай якой стала сядзіба ў Мядведках, дзе па -лягендзе ( у метрычных кнігах запісу няма) нарадзіўся Ігнат.
Прыем пачэснай дэлегацыі з боку мясцовых уладаў быў арганізаваны на вышэйшым узроўні. Зразумела. што сігнал з Менска, які прагучаў даволе гучна, не мог не адбіцца дзе-нідзе, але, выглядала на тое, што памяць аб Ігнаце Дамейке сапраўды шануецца яго малаземлякамі.

Уразіў краязнаўчы музей у школе г. Мір. Вельмі густоўна зробленая экспазіцыя, малайчынкі дзяўчыны-школьніцы-экскурсаводы, адсутнасць беларускай мовы ў самой экспазіцыі і за, невялікім выключэннем (ад экскурсаводаў). У самой школе, хіба толькі, гімн Беларусі ,на ўваходзе, быў па Беларуску. За выключэннем гэтага, усё астаняе ад школы пакінула самыя станоўчыя ўражанні.

Экспазіцыя, прысвечаная Ігнату Дамейку, у Мірскім замку, да напаўнення якой спрычынілася і наша Арт-суполка, уразіла яшчэ больш. Цалкам па еўрапейску аформленая. На беларускай мове. Казаць няма чаго- вышэйшая адзнака!

У Мядведцы мясцовымі ўладамі  было наладжана свята вёскі. Сабралося  вельмі шмат людзей. Гучалі  дзіўная музыка і спевы (жанчына ў беларускім народным строі,  спявала пра "казака і казачку", на расейскай мове).Адкуль гэта? Хіба, жыхары вёсак ужо забыліся на родную мову пад уплывам расейскага тб?
Але, людзі прынялі Дамейкаў вельмі цёпла!

У Малой Мядведцы, ад сядзібы застаўся толькі падмурак і прыгожы флігель, у якім раней месціўся музей і клуб. А цяпер, з-за нерэнтабельнасці, стаіць зачынены. Колькі ён прастаіць, пакуль надвор'е і чалавек не зробіць з ім тое, што адбылося з сядзібай у паваенны час?

У Наваградку, пасьля абедні, гасцям зрабілі экскурс па дому-сядзібе Адама Міцкевіча. Па нашай прозьбе, пры апавяданні аб Тадэвушы Рэйтане і Тадэвушу Касьцюшке, якія прадстаўлены ў экспазіцыі рэпрадукцыямі знакамітых мастацкіх твораў, дырэктар музея , Мікалай Гайба яшчэ раз нагадаў праўнукам Ігната Дамейкі, што абодва беларускія нацыянальныя героі даводзяцца Ігнату Дамейку дзядзькамі.

Пасьля музея грамада наведала помнік Адаму Міцкевічу і замкавую гару! Да галерэі мастака кастуся Качана дабраўся толькі я адзін, навялікі жаль! Але прыемныя змены (спадар Кастусь актыўна працаваў на лясах, даводзячы левае крыло палаца да ладу) уразілі! Будзеце ў Наваградку, абавязкова завітайце да гасцінных гаспадароў галерыі!!

Ну, і  праз Свіцязь (пакуль грамада хадзіла па водах, асабліва спрытны аддаўся  празрыстым прахалодным хвалям возера), праз Ствалавічы (месца спачыну ў 1639 г. першага беларускага Рэйтана ), абміная Сачыўкі, дзе нараділася маці Ігната Дамейкі, аўтобус замкнуў кола Менскам.

Эмоцый -праз край, але стомленасць загнала іх так далёка, што і казаць аб хуткім вяртанні не выпадае)

Заўтра нас чакае працяг маршрутнай лінейкі. Ад Жыбуртоўшчыны да Ліды!







































Комментариев нет:

Отправить комментарий