вторник, 15 мая 2018 г.

19-20 траўня на фэсце "Сульскі замак"

19-20 траўня, у парку Сула (пад Менскам) адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры "Сульскі замак" ( http://parksula.by/…/218-festival-srednevekovoj-kul-tury-su…)
Запрошана да ўдзелу і наша Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана. На два дні гледачам будзе прадстаўлена мастацкая выстава "Род Рэйтанаў. Асобы.Падзеі" (асноўная частка, прысвечаная нарысу жыцця Тадэвуша Рэйтана і падзеям 1773 года). А таксама выстава графікі Змітра Шапавалава, прысвечаная розным перыядам вайсковай гісторыі Беларусі.
А таксама, 20 траўня , разам са шляхецкім тэатрам "Захаранка Арт-груп", паставім на галоўнай сцэне тэатралізаваны перформанс пра Герояў сойму 1773 года - Рэйтана, Корсака, Багушэвіча-Мінькоўскага. Ладная частка дзеі - жыццярыс Станіслава Багушэвіча (у выкананні Андрэйя Захаранкі), чыя сядзіба была ў фальварку Літва, які знаходзіцца не так далёка ад Сулы. І кожны ахвочы, у вольны час, зможа наведаць яго Малую Радзіму. Дарэчы. пахаваны Багушэвіч быў у Івянцы, але магіла ягоная не захавалася. Калі быць больш дакладным, то была наўмычна сцёрта з твару зямлі ў паваенны час.


Комментариев нет:

Отправить комментарий