понедельник, 28 мая 2018 г.

"Трыб'ют" у гонар Тадэвуша Рэйтана да кастрычніка 2018!

Амаль 10 год таму, калі я быў захоплены папулярызацыяй асобы іншага нашага земляка, беларуса са Старых Васілішак, Чэслава Выдрыцкага (у свеце Нямона-Немэна), нарадзілася думка ўшанаваць яго памяць выданнем музычнай складанкі-прысвячэння. 
Здымак Źmicier Jurkievič

Частка твораў была інспіравана творчасцю вядомага музыкі, частка не. Але, для ўсіх, хто спрычыніўся, Нямон стаў бліжэй.
Ну, а праз некалькі год, пасля шэрагу імпрэзаў якія мы зладзілі ў межах праекта "Ахвяры мастацтва" і фестываля ДАХ, у Старых Васілішкаў дбаннем нямоназнаўцаў, паўстаў мемарыяльны музей.
Цяжка сказаць якой па ліку кроплей, першай ці апошняй , быў той дыск у справе стварэння музея, але не выкарыстаць такі шанец папулярызацыі было нельга.
Вядома, часы змяніліся. Сябры-музыкі пасталелі. Некаторыя з іх ўжо не з намі. Змяніліся і прыярытэты. Ужо шэсць год у чырвоным куце цікавасці стаіць іншая асоба, таксама нашага земляка, Тадэвуша Рэйтана. У гонар каторага праведзена безліч імпрэзаў самага рознага кшталту. Музей у Грушаўцы, як бачым, у стадыі стварэння.
То бок, усё, быццам бы, добра. Няма чаго хвалявацца.
Але, цень незадаволенасці застаецца і рукі самі цягнуцца да чарговага хамута клопату.
Таму, пахістаўшыся-павагаўшыся, звяртаюся да сяброў-музыкаў, з чарговай прапановай, да кастрычніка 2018 года "скласціся" (у творчым плане) на складанку ў гонар Тадэвуша Рэйтана. Стыль- без абмежаванняў.
Адказы, калі ласка, маланкуйце ў асабістыя.  (lefthunder@gmail.com)
З.Юркевич


Слухаць:

Комментариев нет:

Отправить комментарий