воскресенье, 27 мая 2018 г.

Прэзентацыя макетнага праекта сядзібы роду Рэйтанаў у 75-й менскай гімназіі

Роўна год таму, кіраўніца вельмі вядомага праекта "Нам засталася спадчына", звярнулася да нас з прапановай, ад якой немагчыма было адмовіцца. Марыя Краўцова, яе вучаніца, абрала за будучы праект Грушаўскую сядзібу

Падзяліўшыся з Марыяй Краўцовай некаторымі матэрыяламі, датычнымі сядзібы ў Грушаўцы, мы набралімся цярплівасці. 

І вось, нарэшце, 19 траўня, у менскай гімназіі №75 адбылася  прэзентацыя  мастацкіх праектаў вучняў.  

За тым, як  гэта было, назіралі Алена Ясінская (рэжысер)  і Зміцер Юркевіч.

На наш погляд, усё атрымалася вельмі добра! Далейшы лёс макета просты. Праз пару выставаў у 2018 годзе,  ён будзе перададзены ўладам г.Ляхавічы. Каб з цягам часу стаць адным з першых экспанатаў у музеі, які будзе створаны ў сядзібе Рэйтанаў!
























2 комментария:

  1. І чаму ж вы,мае даражэнькія,публічна прызнаецеся, што душа вашая гаворыць расейскаю моваю? Гэта ж ганьба якая,даруйце!

    ОтветитьУдалить
  2. А будынак з чырвоным дахам - гэта тая самая радавая капліца?

    ОтветитьУдалить